|
Завершыла работу журы 9-га Міжнароднага конкурсу «На сваёй зямлі»
10 лютага 2014
Конкурсныя работы разглядалі 13 прафесійных мастакоў, педагогаў і мастацтвазнаўцаў з Беларусі, Расіі, Арменіі, Літвы і Малдовы. Журы працавала з 1 па 4 лютага ў адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа.
|
|
Адразу тры выставы адкрыюцца падчас 5-й Міжнароднай канферэнцыі мастакоў-педагогаў
23 студзеня 2014
У галерэі “Прырода і творчасць” Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства будуць прадстаўленыя жывапісныя, графічныя і пленэрныя работы вучняў і выкладчыкаў мастацкіх навучальных устаноў з Беларусі, Літвы, Расіі, Украіны і іншых краін. Адкрыццё выставаў адбудзецца 5-га лютага а 13.00.
|
|
«Перазоў стагоддзяў: 1914 – 2014»: удзельнікі праекта абмеркавалі эскізы работ
13 студзеня 2014
Удзельнікі міжнароднага праекта «Перазоў стагоддзяў: Першая сусветная вайна і мір сёння» сабраліся 4 і 5 студзеня ў адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа, каб падвесці вынікі летняга пленэру і абмеркаваць эскізы творчых работ. Беларускія мастакі прывезлі работы самі, удзельнікі праекта з іншых краін скарысталіся электроннай поштай.
|
|
Запрашаем на Міжнародную канферэнцыю мастакоў-педагогаў
22 лістапада 2013
V Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў "Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі" пройдзе ў Мінску з 5 па 7 лютага 2014 года. Запрашаем да ўдзелу педагогаў і выкладчыкаў выяўленчага мастацтва, кіраўнікоў мастацкіх навучальных установаў, мастацтвазнаўцаў, а таксама ўсіх, каму цікавая тэма канферэнцыі.
|
|
Праект «Перазоў стагоддзяў: 1914 – 2014»: пленэр на лініі фронту
04 лістапада 2013
Восеньскі пленэр праекта «Перазоў стагоддзяў: Першая сусветная вайна і мір сёння» прайшоў з 29 кастрычніка па 2 лістапада ў мястэчку Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.
|