Сёлета ў экспазіцыі прадстаўлена 486 работ з 15 краін: Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Грузіі, Инданэзіі, Індыі, Ірана, Казахстана, Кітая, Латвіі, Польшчы, Расіі, Таіланда, Турцыі і Украіны. І, як звычайна, усе работы не здолелі змясціцца ў адной выставачнай зале.
VII Міжнародная выстава жывапісу і графікі “На сваёй зямлі” адкрыецца 19 красавіка ў 11.00 у выставачнай зале Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва (вул. Макаёнка, 8) і ў 16.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Кастрычніцкая пл., 1).
У рабоце канферэнцыі прыняло ўдзел больш за 100 спецыялістаў у галіне культуры і мастацкай адукацыі з Беларусі, Расіі, Украіны, Грузіі: кіраўнікоў студый, педагогаў і дырэктараў мастацкіх школ і вучэльняў, выкладчыкаў мастацкіх факультэтаў, супрацоўнікаў музеяў.
Смотр работ праходзіў з 3 па 7 лютага ў адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа. На працягу 5 дзён журы разгледзела 11 364 работ, што прыйшлі на конкурс з 26 краін.
Удзел у сустрэчы, што праходзіла 14-15 студзеня ў адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа, прынялі маладыя мастакі і выкладчыкі з Мінска, Віцебска, Гомеля, Магілёва, Мазыра, Маладэчна, Ашмян.