Папулярнае |
Умовы 21-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі»Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж» пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міжнароднага саюза педагогаў-мастакоў абвяшчае 21-ы Міжнародны конкурс жывапісу і графікі «На сваёй зямлі». Тэмы конкурса:
Работа павінна быть выканана ў жанры тэматычнага партрэта, у якім мастак расказвае пра чалавека не толькі адлюстроўваючы асаблівасці яго знешнасці і яго псіхалагічнага стану, але і праз дэталі адзення і наваколля. Мы чакаем ад вас партрэты блізкага вам чалавека (бацькі, маці, сястры, брата, цёці, дзязді, бабулі, дзядулі…) у працоўных абставінах і пасярод прадметнага свету яго любімай прафесіі. Гэта тэма дазволіць больш даведацца пра блізкага вам чалавека, пра яго якасці, якія могуць быць незаўважныя ў дамашніх абставінах. Можа, на любімай рабоце чалавек больш сабраны, сур'ёзны або натхнёны… У дадзенай тэме прапануецца дадатковая намінацыя – серыя. Серыя павінна складацца з 3-х работ фармату А4, замацаваных на агульнай аснове. Прапануем вам папярэдне пазнаёміцца з паняццем серыі ў мастацтве і звярнуць увагу на тое, што гэта не проста самастойныя работы, аб'яднаныя адной тэмай, але гэта работы, аб'яднаныя агульным стылем выканання, якія складваюцца ў агульны кампазіцыйны ансамбль.
Прапануем вас звярнуць увагу на жыхароў нашай планеты, якія з'яўляюцца самым шматлікім класам жывёл. Па ацэнках даследчыкаў, агульная вага наземных насякомых і членістаногіх складае каля 1 000 міліёнаў метрычных тон, што ў два разы больш, чым людзей на планеце! Разнастайнасць форм насякомых сапраўды здзіўляе! Шмат якія з іх блізка суседнічаюць з людзьмі, а іншыя заўважыць вельмі няпроста. Некаторых насякомых мы цяпер ведаем толькі па старых калекцыйных зборах, іншых можна пабачыць толькі ў палеанталагічных музеях, закансерваванымі ў бурштыне або ў выглядзе адбіткаў у асадкавых пародах. А калі здарыцца, што знікнуць асноўныя апыліцелі раслін - пчолы або, напрыклад, мухі-журчалкі, то з-за заняпаду сельскай гаспадаркі наступіуь сапраўдны голад. Мы прапануем вам уважліва прыглядзецца да мікрасвету вакол вас і падзяліцца сваімі адкрыццямі ў вашых малюнках. Магчыма, для будучых пакаленняў які-небудзь малюнак з архіва праекта "На сваёй зямлі" стане правадыром у свет багатай біяразнастайнасці са згубленага мінулага! А магчыма, натхнёны ўнікальнымі малюнкамі, паэт сачыніць вершы або піьменнік казку.
Наша першая фатаграфічная намінацыя для юных мастакоў пра саміх сябе. Пра ўсё на свеце, што звязана з мастакамі – пра фарбы, колеры, заняткі, пленэры, выкладчыкаў... Пра жыццё юнага і маладога мастака. Работы на гэту намінацыю прымаюцца толькі ў электронным выглядзе праз форму на сайце (будзе апублікавана 1 красавіка 2025г.). Разрашэнне выявы павінна быць не неш за 2000 кропак па меншым боку. Фатаграфія павінна быць зроблена аўтарам. каляровыя і манахромныя выявы, зробленыя падчас адной здымкі, якія маюць агульны графічны змест (дублі), не разглядаюцца. Не дапускаецца калажыраванне і дабаўленне надпісаў/элементаў да зыходнай выявы. Выявы, згенераваныя пры дапамозе нейрасетак (AI), да разгляду не прымаюцца. Прапануем тэхнікі (па жаданні) У гэтым годзе мы зноў прапануем вам зрабіць работы ў тэхніцы алоўкавага малюнка. Гэта тэхніка не так папулярна сярод сучасных юных мастакоў. Магчыма, гэтак адбываецца з-за таго, што яна асацыюецца з вучэбным малюнкам. Вылучаючы гэту тэхніку ў асобную намінацыю, нам хочацца звярнуць увагу на яе магчымасці. Не толькі агульнае танальнае рашэнне работы, але і саміразнастайныя спосабы нанясення штрыхоў могуць надаць вашай рабоце додатковую выразнасць, нават калі гэта просты грыфельны аловак. Работа каляровымі алоўкамі не менш цікавая! Напрыклад, вы можаце змешваць колеры, накладваючы адзін слой слой на іншы або размяшчаючы побач штрыхі рознага колеру. Сама паверхня паперы і яе неафарбаваныя ўчасткі могуць стаць часткай вашай кампазіцыі. А яшчэ мы раім папярэдне паглядзець работы вядомых графікаў-ілюстратараў і павучыцца ў іх майстэрству малюнка алоўкам. УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ: 1/ Узрост удзельнікаў АД 5 ДА 18 ГАДОЎ уключна. 2/ Конкурсная работа павінна быць ТВОРЧАЙ, САМАСТОЙНАЙ і АРЫГІНАЛЬНАЙ, выкананай У ГОД ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ. 3/ Конкурсная работа можа мець ЛЮБЫ ПАМЕР, у раму або паспарту не афармляецца. Серыя павінна складацца з 3-х работ фармата А4, замацаваных на агульнай аснове. З адваротнага боку кожнай работы прыклейваецца РЭГІСТРАЦЫЙНАЯ ФОРМА. Форма запаўняецца на кампьютэры або ад рукі разборліва друкаванымі літарамі (для ўдзельнікаў з Беларусі на дзвюх мовах). Спампаваць рэгістрацыйную форму ў фармаце *.doc 4/ Дасланыя на конкурс работы не рэцэнзуюцца і НЕ ВЯРТАЮЦЦА аўтарам. Арганізатары пакідаюць за сабой права выкарыстоўваць арыгіналы і копіі работ для папулярызацыі і развіцця конкурсу, а таксама ў метадычнай і дабрачыннай дзейнасці без згоды аўтара і без выплаты аўтарскай узнагароды. ТЭРМІН ПАДАЧЫ РАБОТ З 1 КАСТРЫЧНІКА ПА 31 СНЕЖНЯ 2025 г. Работы дасылаюцца на паштовы адрас: Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж» (Указаны адрас – поўны; работы забіраюцца арганізатарамі непасрэдна з паштовага аддзялення.) Просім усіх удзельнікаў карыстацца ЗВЫЧАЙНАЙ ПОШТАЙ ці экспрэс-службай EMS. На пасылках кошт (вартасць) грузу НЕ ПАЗНАЧАЙЦЕ. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ: Журы разгледзіць конкурсныя работы ў лютым 2025 года, вызначыць ДЫПЛАМАНТАЎ 1, 2 і 3 ступеняў. Работы лаўрэатаў войдуць у экспазіцыю выніковай выставы і будуць прадстаўлены ў электроннай галерэі на сайце конкурсу www.children-art.org. 21-я МІЖНАРОДНАЯ ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ І ГРАФІКІ «НА СВАЁЙ ЗЯМЛІ» адкрыецца ў красавіку 2026 года. КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: (+375 1776) 4 77 04, (+375 17) 392 88 02, (+375 29) 667 57 80 This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. , www.children-art.org |