Журы 11-га Міжнароднага конкурсу мульціплікацыі і дыяфільмаў

Работа журы 11-га Міжнароднага конкурсу мульціплікацыі і дыяфільмаў будзе праходзіць 1 і 2 лютага 2026 года ў цэнтры "Экалогія і здароўе" ГА «Беларускі зялёны крыж». У склад журы ўваходзяць прафесійныя мастакі-аніматары, педагогі, рэжысёры, сцэнарысты, кіназнаўцы і мастацтвазнаўцы з Беларусі і Расіі.

Міхаіл ТУМЕЛЯ (Мінск, Беларусь)
Рэжысёр, аніматар, мастак, сцэнарыст, педагог. Сябра Міжнароднай Асацыяцыі аніматараў (АСІФА). Выкладчык школы-студыі “Шар”.
Ганна ТУМЕЛЯ (Мінск, Беларусь)
Аніматар, мастак

Андрэй ЗАЛАТУХІН (Расія - Швейцарыя)
Рэжысёр анімацыйных фільмаў, сцэнарыст, мастак-мультыплікатар

Вольга СВІРЫДАВА (Мінск, Беларусь)
Кінавед, выкладчык, рэжысёр член Саюза фатографаў Беларусі
Антон ВВЯДЗЕНСКІ (Санкт-Пецярбург, Расія)
Кінавед. Аўтар лекцый па гісторыі замежнага кіно. Старшы навуковы супрацоўнік Санкт-Пецярбургскага Інстытуту гісторыі РАН. Старшы выкладчык Нацыянальнага даследчага інстытуту Вышэйшай школы эканомікі. Настаўнік гісторыі гімназіі 642 "Зямля і сусвет".

Сямён ШАЎЦОЎ (Мінск, Беларусь)
Фатограф, педагог