Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў «Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі»

Запрашаем мастакоў-педагогаў, мастацвтазнаўцаў, арганізатараў дзіцячых і моладзевых конкурсаз, выстаў, мастацкіх праектаў прыняць удзел у чарговай Міжнароднай канфеэенцыі мастакоў-педагогаў "Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі".

Даты канферэнцыі: 5-7 лютага 2026 г.

Месца правядзення: Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава (Мінск, вул. Б.Хмялніцкага, 5).

Арганізатар канферэнцыі: ГА «Беларускі зялёны крыж» у партнерстве з Міжнародным саюзам мастакоў-педагогаў і пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Пытанні да абмеркавання:

  • практыкі выкладання гісторыі мастацтваў;
  • падыходы да ацэнкі дзіцячых творчых работ;
  • спецыфіка анлайн выстаў мастацкіх работ (фармат і форма; перадача колеру і тону; фактура; акварэль і малюнак алоўкам);
  • сучасныя асаблівасці выкладання фатаграфіі.

У рамках канферэнцыі плануецца правядзенне адкрытага прагляду выставачных работ 2026 г. (выбар журы і назіральнага савета) з каментарыямі і абмеркаваннем, наведванне Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава, арганізацыя тэматычных выстаў.

Для ўдзелу ў адкрытым праглядзе і канферэнцыі, пакіньце  заяўку да 25 студзеня 2026 г.

Запоўніць форму заяўкі (https://forms.gle/QdAJLGfqZvqzr1cd9)

Калі Вы жадаеце прыняць удзел з выступленнем, калі ласка, звяжыцеся з аргкамітэтам: Наталля Аляксееўна Святкіна, тэл. +375-29-667-57-80,  This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.

Выдаткі на праезд і пражыванне – за кошт камандыруючага боку.