|
Выйшла кніга пра катоў з работамі пераможцаў конкурсу «На сваёй зямлі»
04 сакавіка 2013
Работы пераможцаў Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» сталі ілюстрацыямі дзіцячай кніжкі-раскладушкі «Разноцветно про котов». Кнігу выдала «Издательство Марины Волковой» (Чалябінск) з нагоды Дня котак, што адзначаецца па ўсім свеце 1 сакавіка. У яе ўвайшлі пасловіцы і пагаворкі пра катоў з розных краін.
|
|
У Мінску прайшла 4-я Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў
13 лютага 2013
Больш за 100 спецыялістаў у галіне культуры і мастацкай адукацыі з Беларусі, Вергрыі, Германіі, Расіі, Украіны і Чэхіі ўзялі ўдзел ў Міжнароднай канферэнцыі мастакоў-педагогаў «Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі», што праходзіла з 6 па 8 лютага ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
|
|
Завершыла работу журы 8-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі»
12 лютага 2013
Па выніках конкурсу ў экспазіцыю 8-й Міжнароднай выставы «На сваёй зямлі» ў гэтым годзе ўвайшло 314 работ, якія міжнароднае журы і адзначыла дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені і дыпломамі выставы. Усяго на конкурс было даслана 15 459 работ з 31 краіны.
|
|
Выстава «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012» праходзіць у Смалявічах
01 лютага 2013
Выніковая выстава міжнароднага праекта «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012» адкрылася 30 студзеня ў гарадскім Доме культуры. На ёй прадстаўлены работы маладых мастакоў з Беларусі, Расіі і Украіны, якія прымалі ўдзел у праекце.
|
|
Выстава «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012» акдрылася 19 снежня ў Магілёве
26 снежня 2012
Выстава знаёміць з вынікамі гадавога міжнароднага праекта «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012». У залах Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В.Масленікава прадстаўлены работы 26 удзельнікаў праекта з Беларусі, Расіі і Украіны.
|