Завершыла работу журы 8-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі»

Па выніках конкурсу ў экспазіцыю 8-й Міжнароднай выставы «На сваёй зямлі» ў гэтым годзе ўвайшло 314 работ, якія міжнароднае журы і адзначыла дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені і дыпломамі выставы. Усяго на конкурс было даслана 15 459 работ з 31 краіны.

Работа журы праходзіла з 2 па 5 лютага ў адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа. У склад журы ўвайшлі 12 прафесійных мастакоў, педагогаў і мастацтвазнаўцаў з Беларусі, Расіі і Украіны. Падрабязней пра журы...

Упершыню на паседжаннях журы прысутнічаў запрошаны эксперт: вядомы расійскі мастацтвазнаўца Лідзія ІШКОВА. У лютым 2012 года Лідзія Леанідаўна сама была ў журы конкурса «На сваёй зямлі», на III Міжнароднай канферэнцыі мастакоў-педагогаў выказала свае першыя ўражанні ад таго, што пабачыла. У гэтым годзе яе мэтай быў больш глыбокі і дэталёвы аналіз конкурсу.

Работы разглядаліся ў 7 узроставых групах, у кожнай з іх журы вызначала дыпламантаў I, II, III ступені, дыпламантаў выставы і дыпламантаў конкурсу. Таксама шмат работ было адзначана падзякамі за ўдзел у конкурсе. На заканчэнне работы журы адбыўся круглы стол, дзе абмяркоўваліся пытанні развіцця конкурсу.

Глядзець фотарэпартаж пра працу журы...

Вынікі 8-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» будут абвешчаны на нашам сайце ў сакавіку 2013 года. Удзельнікі конкурсу, якія падпісаліся на электронную рассылку праекта «На сваёй зямлі», атрымаюць паведамленьне пра гэта па электроннай пошце (хто яшчэ не далучыўся да рассылкі, можа даслаць запрос на адрас This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. ).

Адкрыццё выніковай выставы і ўзнагароджанне пераможцаў пройдзе ў Мінску ў красавіку 2013 года. Пераможцам конкурсу, якія не здолеюць прысутнічаць на адкрыцці выставы, узнагароды будуць высланы па пошце не пазней за 1 чэрвеня 2013 года.