Выстава "Графіка" з фондаў конкурсу "На сваёй зямлі" прайшла ў Віцебску
25 жніўня 2014

Графічныя работы пераможцаў конкурсу "На сваёй зямлі" з розных краін былі прадстаўленыя ў выставачнай зале Дзіцячай мастацкай школы г. Віцебска з 15 чэрвеня па 25 жніўня. Гэта ўжо другая выстава конкурсу ў Віцебску, і зноў яна адбылася дзякуючы калектыву школы.

Праект "На сваёй зямлі" дадае ва ўмовы конкурсу тэму "Слова пра паход Ігараў"
16 жніўня 2014

Зусім яшчэ нядаўні спакойны наш час раптам зрабіўся бурным і жахлівым. Калі глеба сыходзіць з-пад ног, нецярпімасць перамагае дабрыню, амбітныя міражы засцілаюць розум, міжволі паўстае жаданне звярнуцца да мінулага, дзе ўсё гэта ўжо было. Ці дорага каштавала гэткае шаленства нашай зямлі і нашым далёкім продкам, каб нам паўтараць яго зноў?.. Давайце разам з сённяшняга дня зазірнем ў нашую агульную гісторыю, адкрыем шчыра палітыя крывёю шматпакутныя старонкі мінулага, каб здабыць адвечныя ўрокі жыцця на зямлі.


«Перазоў стагоддзяў»: завершыўся 2-гі міжнародны пленэр праекта
11 жніўня 2014

Другі па ліку пленэр, прысвечаны падзеям Першай сусветнай вайны, праходзіў з 28 ліпеня па 9 жніўня ў адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа. Яго ўдзельнікамі сталі 24 мастака з Мінска, Магілёва, Гомеля, Навагрудка (Беларусь), Бранска, Валгаграда, Тулы (Расія) і Кіева (Украіна).

Выстава графікі “Перазоў стагоддзяў” адкрылася ў Мінску
08 жніўня 2014

Выніковая выстава Міжнароднага культурна-асветніцкага праекта “Перазоў стагоддзяў: Першая сусветная вайна і мір сёння” адкрылася 7 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. У экспазіцыі прадстаўлены 52 работы, выкананыя мастакамі з Беларусі, Расіі і Украіны ў разнастайных графічных тэхніках.

“Перазоў стагоддзяў”: Выстава пленэрнага жывапісу адкрылася ў Вілейцы
04 жніўня 2014

Больш за 20 жывапісных работ, створаных мастакамі на леташнім пленэры Міжнароднага культурна-асветніцкага праекта “Перазоў стагоддзяў: Першая сусветная вайна і мір сёння”, прадстаўленыя на выставе, што адкрылася 2 жніўня ў Вілейскім краязнаўчым музеі.