У склад выставачнай камісіі ўвайшлі мастакі-графікі, літаратуразнаўцы і гісторыкі з Беларусі і Расіі. Цягам траўня яны разгледзелі графічныя работы, створаныя ўдзельнікамі праекта па матывах літаратурных твораў, што закранаюць тэму Першай сусветнай вайны.
Кенатаф памяці І.Х.Каладзеев, створаны высілкамі ўдзельнікаў праекта "Перазоў стагоддзяў: 1812 – 2012", урачыста адкрыўся 20 траўня ў храме Святой Жываначальнай Троіцы ў Барысаве. У гонар яго адкыцця прайшло набажэнства.
У экспазіцыю ўвайшло 449 работ з 19 краін: Аргентыны, Арменіі, Балгарыі, Беларусі, Венгрыі, Інданэзіі, Індыі, Ірана, Казахстана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Сербіі, Славеніі, Таджыкістана, Турцыі, Украіны, Шры-Ланкі.
Больш за 20 маладых настаўнікаў і дасведчаных педагогаў з Мінска, Магілёва, Нясвіжа, Бабруйска, Ліды, Віцебска, Мазыра прынялі ўдзел у навучальным пленэры, што праходзіў з 27 па 29 сакавіка ў адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа.
Удзельнікамі 5-й Міжнароднай канферэнцыі мастакоў-педагогаў «Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі» сталі амаль 200 выкладчыкаў, дырэктароў мастацкіх школ, мастацтвазнаўцаў і выдаўцоў з Арменіі, Беларусі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Польшчы, Украіны і Чэхіі.