9 жніўня ў адукацыйным цэнтры ГА “Беларускі зялёны крыж” пачаў работу Міжнародны пленэр імя В. Шматава. Цягам 10 дзён мастакі з Беларусі, Расіі і Украіны паспрабуюць перадаць у сваіх творах уражанні пра мінулае і сучаснае Брагінскага раёна.
Свежасць, яркія фарбы, новыя і незвычайныя кветкі, каляровы настрой – усё гэта дорыць вясна. Нам гэтым годам вясна зрабіла сапраўды дзіўны падарунак – гліцынія і магнолія зацвілі ў нашым садзе. І захапіўшыся такім дзівам, як не натхніцца на стварэнне нечага свайго, такога ж яскравага і цудоўнага! Традыцыйна ўвесну ўжо ў 11 раз аб’яўляецца Міжнародны кункурс жівапісу і графікі “На сваёй зямлі”.
15 красавіка было цалкам прысвечана Х Міжнароднаму конкурсу жывапісу і графікі “На сваёй зямлі”. У гэты дзень адкрылася выніковая выстава конкурса, прайшло ўрачыстае ўзнагароджванне дыпламантаў, а таксама сустрэчы мастакоў і педагогаў, абмен вопытам і абмеркаванне планаў.
Удзельнікамі семінара сталі 14 выкладчыкаў і студэнтаў з Мінска, Гомеля, Магілёва, Чачэрска, Ліды, Мозыра, Горак. Мастакі працавалі з 23 па 28 сакавіка ў Мозыры.
Выніковая 10-я Міжнародная выстава "На сваёй зямлі", у якую ўвойдуць 459 прац лаўрэатаў конкурсу, будзе экспанавацца на дзвюх пляцоўках: у Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства і ў мастацкай галерэі "Універсітэта культуры" ў Палацы Рэспублікі ў Мінску.