Выстава «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012» праходзіць у Смалявічах

Выніковая выстава міжнароднага праекта  «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012» адкрылася 30 студзеня ў гарадскім Доме культуры. На ёй прадстаўлены работы маладых мастакоў з Беларусі, Расіі і Украіны, якія прымалі ўдзел у праекце.

Экспазіцыя знаёміць з вынікам пленэрнай і самастойнай працы мастакоў над тэмай вайны 1812 года. У пейзажах і сюжэтных кампазіцыях прадстаўлены роздумы удзельнікаў праекта пра вайну і мір, зямлю і людзей, пра сувязь часоў.

Выстава будзе доўжыцца да 19 лютага, пасля чаго пераедзе ў Гомель, а затым – у Тулу.

Глядзець экспазіцыю