Шаноўныя ўдзельнікі Міжнароднага кокнурсу жывапісі і графікі “На сваёй зямлі”! Цяпер Вы маеце магчымасць падпісацца на электронную рассылку, праз якую мы будзем паведамляць навіны конкурсу і канферэнцыі, а таксама пра іншыя мастацкія праекты грамадскай арганізацыі “Беларускі зялёны крыж”.
Удзел у сустрэчы прынялі маладыя мастакі і выкладчыкі з Мінска, Віцебска, Гомеля, Магілёва, Мазыра, Маладэчна, Ашмян. Творчая майстэрня праходзіла 26-27 лістапада ў 199-ю гадавіну пераправы войскаў Напалеона праз раку Бярэзіну.
Прадстаўнікі оргкамітэта Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі" і члены журы конкурсу з Беларусі сустрэліся 16 лістапада ў адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа, каб абмеркаваць пытанні, што тычацца работы журы.
У пленэры, што праходзіў 22-27 жніўня ў адукацыйна-аздараўленчым цэнтры Беларускага зялёнага крыжа, прынялі ўдзел 14 педагогаў з мастацкіх школ і студый Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай вобласцей Беларусі.
Выстава работ пераможцаў Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі" адкрылася 1 ліпеня ў выставачнай зале Прэзідэнцкага фонду Леаніда Кучмы "Украіна". У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 работ з Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін.