АнонсыПапулярнае |
Запрашаем на Міжнародную канферэнцыю мастакоў-педагогаў
Галоўная задача канферэнцыі – абмеркаваць актуальныя пытанні мастацкай адукацыі, даць магчымасць педагогам-практыкам даведацца пра сітуацыю, што склалася ў іншых рэгіёнах і краінах, абмяняцца досведам, наладзіць кантакты з калегамі. Праграма традыцыйна будзе складацца з выступаў на актуальныя тэмы, майстар-класы, метадычныя выставы, прэзентацыі мастацкіх навучальных установаў, міжнародных мастацкіх конкурсаў і праектаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Малдовы і іншых краін. Папярэдняя праграма хутка з'явіцца ў раздзеле "Канферэнцыя". Таксама на канферэнцыі будуць прадстаўленыя навучальныя дапаможнікі для мастацкай адукацыі выдавецтва "4 арт" (Расія, Санкт-Пецярбург). УВАГА! Зборнік выступленняў па выніках канферэнцыі выдавацца ня будзе. Заяўкі на ўдзел прымаюцца па тэлефонах +375 17 327 79 54, +375 17 327 11 46 (тэл./факс) і па электроннай пошце This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. (Алена Вітальеўна Папова).
Арганізатар канферэнцыі: |