АнонсыПапулярнае |
Праект «Перазоў стагоддзяў: 1914 – 2014»: пленэр на лініі фронту
Падчас Першай сусветнай вайны Крэва цягам трох год (1915 – 1918) было падзелена ланцугом рускіх і нямецкіх умацаванняў. Акопы, ДОТы, руіны Крэўскага замка – часткі нямецкіх пазіцый – неверагодна маляўнічыя і глыбока трагічныя мясціны. Зазвычай, на пленэры поплеч з маладымі мастакамі працавалі выкладчыкі мастацкіх школ і вучэльняў, а таксама вядомыя беларускія мастакі. «У першы ж дзень была выдатная экскурсія па месцах пазіцыйнай вайны з аглядам нямецкіх бліндажоў, – распавядае пра пленэр выкладчык Магілёўскай дзіцячай школы выяўленчага мастацтва Дзмітрый ПУХОЎСКІ. – Яна пакінула вельмі моцныя ўражанні. Настолькі моцныя, што агенчыкі апошняга жоўтага лісця на самых верхавінах бяроз здаваліся свячэннем васковых памінальных свечак». «Шкада, што зямля, за якую праліта столькі крыві, зямля, удобраная целамі прыгожых, моцных і смелых людзей, нікому не патрэбная... – так падсумаваў агульныя пачуцці лаўрэат Нацыянальнай прэміі Беларусі, сябра Беларускага саюзу мастакоў Игар БАРХАТКОЎ. – І людзі яе ня любяць. І мараць пра тое, каб іхнія дзеці з'ехалі адсюль падалей...» Работы летняга і восеньскага пленэраў будуць прадстаўленыя на 5-й Міжнароднай канферэнцыі мастакоў-педагогаў «Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі», што пройдзе ў лютым 2014 года ў Мінску.
Мы вельмі ўдзячныя дырэктару Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Любові БЯЛУШ |