Выніковы міжнародны пленэр праекта «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012» завершаны
18 верасня 2012

З 1 па 14 жніўня прайшоў выніковы міжнародны пленэр праекта "Перазоў стагоддзяў: 1812 - 2012", прысвечанага 200-годдзю Рускай кампаніі Напалеона і падзеям 1812 года на беларускіх землях.

Пленэр педагогаў-мастакоў «Лета ў правінцыі»
15 ліпеня 2012

«Лета ў правінцыі» - такую прывабную назву атрымаў пленэр педагогаў-мастакоў, які прайшоў 11-15 ліпеня 2012 года на базе Адукацыйнага цэнтра нашай арганізацыі.

Выстава «На сваёй зямлі» прайшла ў Віцебску
10 траўня 2012

Цягам месяца, з 10 красавіка па 10 мая, у дзіцячай мастацкай школе г.Віцебска праходзіла выстава з фондаў Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі “На сваёй зямлі”. У прасторнай і светлай выставачнай зале школы было прадстаўлена 100 работ з 15 краін.

VII Міжнародная выстава “На сваёй зямлі” адкрылася 19 красавіка ў Мінску
25 красавіка 2012

Сёлета ў экспазіцыі прадстаўлена 486 работ з 15 краін: Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Грузіі, Инданэзіі, Індыі, Ірана, Казахстана, Кітая, Латвіі, Польшчы, Расіі, Таіланда, Турцыі і Украіны. І, як звычайна, усе работы не здолелі змясціцца ў адной выставачнай зале.

Падводзім вынікі конкурсу: 486 твораў з 15 краін будуць прадстаўлены на выставе ў Мінску
12 красавіка 2012

VII Міжнародная выстава жывапісу і графікі “На сваёй зямлі” адкрыецца 19 красавіка ў 11.00 у выставачнай зале Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва (вул. Макаёнка, 8) і ў 16.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Кастрычніцкая пл., 1).