Завершыла работу журы 8-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі»
12 лютага 2013

Па выніках конкурсу ў экспазіцыю 8-й Міжнароднай выставы «На сваёй зямлі» ў гэтым годзе ўвайшло 314 работ, якія міжнароднае журы і адзначыла дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені і дыпломамі выставы. Усяго на конкурс было даслана 15 459 работ з 31 краіны.

Выстава «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012» праходзіць у Смалявічах
01 лютага 2013

Выніковая выстава міжнароднага праекта  «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012» адкрылася 30 студзеня ў гарадскім Доме культуры. На ёй прадстаўлены работы маладых мастакоў з Беларусі, Расіі і Украіны, якія прымалі ўдзел у праекце.

Выстава «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012» акдрылася 19 снежня ў Магілёве
26 снежня 2012

Выстава знаёміць з вынікамі гадавога міжнароднага праекта «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012». У залах Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В.Масленікава прадстаўлены работы 26 удзельнікаў праекта з Беларусі, Расіі і Украіны.

Праект «Перазоў стагоддзяў: 1812 – 2012» быў прадстаўлены на Каладзееўскіх чытаннях у Барысаве
26 лістапада 2012

Праект «Перазоў стагоддзяў: 1812 – 2012» быў прадстаўлены на IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Каладзееўскія чытанні» па тэме «Напалеон і Беларусь», што праходзіла 23-25 лістапада ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х.Каладзеева.

Выстава «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012» у Рэспубліканскім экалагічным цэнтры
12 лістапада 2012

З 11 па 30 лістапада 2012 года частка экспазіцыі праекта «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012» будзе размешчана ў галерэі Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва па адрасе г.Мінск, вул.Макаёнка, 8.