Умовы 22-га Міжнароднага конкурсу жывопісу і графікі «На сваёй зямлі»

Грамадская арганізацыя "Беларускі зялены крыж" пры падтрымцы Міжнароднага зялёнага крыжа, ДНПА "НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах", Міжнароднага саюза педагогаў-матсакоў абвяшчае 22-і Міжнародны конкурс-выставу "На сваёй зямлі".

Тэмы конкурса:

  • "На сваёй зямлі" – традыцыйная вольная тэма конкурсу.

  • "Пятрову-Водкіну прысвячаецца"

У 2028 годзе спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага мастака Кузьмы Сяргеевіча Пятрова-Водкіна. Не ўсе ведаюсь, што ён напісаў дзве цудоўныя аўтабіяграфічныя аповесці: "Хлынаўск" і "Прастора Эўкліда". У "Прасторы Эўкліда" мастак распавядае пра пошукі свайго творчага метада, пра адкрыццё новага ўспрымання прасторы. Настойліва рэкамендуем іх прачытаць!

Мы прапануем вам зрабіць СВАЮ творчую работу з выкарыстаннем той прасторавай сістэмы, якую стварыў у сваіх работах Петроў-Водкін (сферычная перспектыва), яго каларыстычную гаму. НЕ копію з работы мастака або партрэт на фоне яго работы, а менавіта сваю.

  • "Я і …"

Гэта намінацыя не проста АЎТАПАРТРЭТ, яна пра вашы любімыя месцы, падзеі і сітуацыі: "Я ў тэатры, я ў музеі, я на пленэры, я з сябрамі, я дома, я і маё падарожжа...". Я ў тым месцы або з тымі людзьмі, дзе мне цікава. Хочацца, каб ваша творчая работа была не проста добра скампанавана і выканана, але яшчэ і перадавала гледачам вашу захопленасць.

Для ўдзельнікаў 13 гадоў і старэйшых тэма "Я і…" павінна быць прадстаўлена работай і асобным лістом з прмацаванымі папярэднімі эскізамі. Работы з эскізамі будуць абмяркоўвацца і разглядацца ў асобнай намінацыі. Выставачныя работы з эскізамі будуць выкарыстаны для правядзення круглых сталоў і перасоўных выставак.

  • "Знікаючая натура: малюнкі на памяць" (сумесна з НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах)

Знікаючыя пейзажы малой Радзімы найбольш слабыя ва ўмовах змянення клімату. Жывёльны і раслінны свет адкрытых месцаабітанняў – лугоў, стэпаў, балот, пустынь – апынуліся пад асаблівай пагрозай у эпоху шостага глабальнага вымірання. Біёлагі адзначаюць, што ў апошняе дзесяцігодзе на фоне павышэння глабальных тэмператур па ўсім свеце з пагрозлівай хуткасцю скарачаецца біяразнастайнасць. Навукоўцы высветлілі, што большасць наземных халаднакроўных арганізмаў недастаткова ўстойлівыя да высокіх тэмператур, каб выжыць у адкрытых месцаабітаннях. У найбольшую небяспеку трапілі насякомыя. Паколькі сярод наземных жывёл насякомыя выконваюць цэнтральныя функцыі як апыляльнікі, спажыўцы жывых раслінаў і ўтылізатары мёртвай арганікі, іх знікненне ўплавае на ўвесь астатні свет прыроды, і, у першую чаргу, балот, лугоў, стэпаў, пустынь.

Давайце паспрабуем захаваць гэты свет у нашых малюнках!

Просім звярнуць асаблівую ўвагу на віды з Чырвоаный кнігі вашага рэгіёна.

У работах на гэту тэму, акрамя ўзнаўлення віда жывёл і раслін, павінен прысутнічаць сюжэт, які адлюстроўвае ўзаемадзенянне паміж персанажамі ўнутры.

А яшчэ будзе цікава, калі вы зможаце перадаць у рабоце пазнавальнасць пэўнага месца!

У якасці прыкладу прапануем пазнаёміцца з работамі мастака Джона Джэймса Адзюбона.

Намінацыя праводзіцца ў партнёрстве з НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах. В дадзенай намінацыі будуць прысуджаны дадатковыя дыпломы ад партнёра і арганізавана выстава ў Академіі навук Беларусі.

  • "Мастацтва ў працэсе" – фатаграфічная намінацыя для юных мастакоў

Пра тое, дзе і як растуць творчыя людзі, пра гурткі, студыі і цікавыя школы. Пра юных і маладых мастакоў, музыкантаў, артыстаў, майстроў, вынаходнікаў, балерын, гімнастаў, фігурыстаў, фатографаў… і пра іх настаўнікаў. Пра ўсё, што звязана з творчасцю ўнутры і па-за сценаў школы, пра выдумкі, спектаклі, эксперыменты, пленэры, спробы сябе, памкненні і перажыванні – увогуле пра напоўненае творчасцю маладое жыццё.

Работы на гэту намінацыю прымаюцца толькі ў электронным выглядзе праз форму на сайце (будзе апубликавана на сайце 1 кастрычніка 2026г.). Разрашэнне выявы павінна быць не менш за 2000 кропак па меншым баку.

Фатаграфія павінна быць цалкам зроблена аўтарам.

Каляровыя і манахромныя выявы, якія зроблены падчас адной здымкі і маюць агульны графічны змест (дублі) не разглядаюцца.

Не дапускаецца калажыраванне і дадаванне надпісаў/элементаў да зыходнай выявы. Выявы, сгенерыраваныя з дапамогай нейрасетак (AI) да разгляду не прымаюцца.

Прапануемыя тэхнікі (па жаданні)

Гэтыя работы будуць разгледжаны журы ў асобных намінацыях!

У сучасным мастацкім свеце існуе і ўвесь час з'яўляецца вялікая колькасць тэхнік, якія дапамагаюць мастаку адлюстроўваць наваколле і свае адносіны да яго.

У гэтым годзе мы прапануем вам зрабіць работы ў тэхніцы калажа, а таксама ўзгадаць некалі папулярную тэхніку з выкарыстаннем простых або каляровых алоўкаў.

  • Калаж (узрост удзельнікаў ад 10 да 18 гадоў)

Вы калі-небудзь заўважалі, колькі ў нашым жыцці ад калажа? Мы складаем сваё жыццё з розных кавалачкаў: дом, сямья, навучанне, сябры, любоў, творчасць, захапленні, вандроўкі, размовы, фільмы, музыка. Гэтых кавалачкаў мільён, самых розных па памерах, па эмацыйнай напоўненасці, па колеры, форме і фактуры, па тым значэнні, якое мы надаем кожнаму з іх, па той ролі, якую мы прызначаем ім у карціне сваёго жыцця.

Дарэчы, слова "калаж" паходзіць ад французкага collage, што ў перакладзе азначае "прыклейванне". Ісуюць розныя віды калажа – папяровы, часопісны, мастацкі і нават  фларыстычны. Наклейваць, наслаіваць і спалучаць у тэхніцы калажа можна абсалютна розныя па фактуры матэрыялы. Галоўнае, каб гэта адпавядала задумцы аўтара.

Калі пачынаеш работу ў тэхніцы калажа, то ніколі не ведаеш, што атрымаеш у выніку. Як спрацуюць, напрыклад, фрагменты рознакаляровай паперы, картона і абрыўкі газет у кожным канкрэтным выпадку? Гэта магчымасць пошуку. Гатовых схем і рашэнняў няма!

Умоўнасць! Метафарычнасць! Абагульненне! Пошук! Тэхніка калажа дапамагае нам по-новаму раскрыць знаёмыя тэмы і адлюстраваць новыя, выразіць свае эмацыянальныя адносіны да таго, што выяўляецца.

  • Тэхніка малюнка алоўкам

Гэта тэхніка не так папулярна сярод сучасных юных мастакоў. Магчыма, гэтак адбываецца з-за таго, што яна асацыюецца з вучэбным малюнкам.

Вылучаючы гэту тэхніку ў асобную намінацыю, нам хочацца звярнуць увагу на яе магчымасці. Не толькі агульнае танальнае рашэнне работы, але і саміразнастайныя спосабы нанясення штрыхоў могуць надаць вашай рабоце додатковую выразнасць, нават калі гэта просты грыфельны аловак.

Работа каляровымі алоўкамі не менш цікавая! Напрыклад, вы можаце змешваць колеры, накладваючы адзін слой слой на іншы або размяшчаючы побач штрыхі рознага колеру. Сама паверхня паперы і яе неафарбаваныя ўчасткі могуць стаць часткай вашай кампазіцыі.

А яшчэ мы раім папярэдне паглядзець работы вядомых графікаў-ілюстратараў і павучыцца ў іх майстэрству малюнка алоўкам.

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ:

1/ Узрост удзельнікаў АД 5 ДА 18 ГАДОЎ уключна.

2/ Конкурсная работа павінна быць ТВОРЧАЙ, САМАСТОЙНАЙ і АРЫГІНАЛЬНАЙ, выкананай У ГОД ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ. 
NB. РАБОТЫ ПРАХОДЗЯЦЬ ПРАВЕРКУ НА ПЛАГІЯТ! РЭКАМЕНДУЕМ ПРАВЕСЦІ ПРАВЕРКУ НА ПЛАГІЯТ ЛАКАЛЬНА, ДА АДПРАЎКІ РАБОТЫ НА КОНКУРС.

3/ Конкурсная работа можа мець ЛЮБЫ ПАМЕР, у раму або паспарту не афармляецца.

4/ Эскізы для тэмы "Я і…" для аўтараў 13 гадоў і старэйшых афармляюцца асобна – прымацоўваюцца на одзін ліст з паметкай "Эскізы да работы "…".

5/ На конкурс дасылаюцца арыгіналы работ. З адваротнага боку кожнай работы прыклеіваецца РЭГІСТРАЦЫЙНАЯ ФОРМА. Форма запаўняецца на кампьютары або ад рукі разборліва друкаванымі літарамі (для ўдзельнікаў з Беларусі на дзьвюх мовах).

Скачать регистрационную форму в формате *.doc

Спампаваць рэгістрацыйную форму ў фармаце *.doc

4/ Дасланыя на конкурс работы не рэцэнзуюцца і НЕ ВЯРТАЮЦЦА аўтарам. Арганізатары пакідаюць за сабой права выкарыстоўваць арыгіналы і копіі работ для папулярызацыі і развіцця конкурсу, а таксама ў метадычнай і дабрачыннай дзейнасці без згоды аўтара і без выплаты аўтарскай узнагароды.

ТЭРМІН ПАДАЧЫ РАБОТ З 1 КАСТРЫЧНІКА ПА 31 СНЕЖНЯ 2026 г.

Работы дасылаюцца на паштовы адрас:

Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж»
Конкурс «На св
аёй зямлі»
222201, вул. Савецкая, 120, Мінская вобл., Смалявіцкі р-н, г. См
алявічы, Рэспубліка Беларусь

(Указаны адрас – поўны; работы забіраюцца арганізатарамі непасрэдна з паштовага аддзялення.)

Просім усіх удзельнікаў карыстацца ЗВЫЧАЙНАЙ ПОШТАЙ ці экспрэс-службай EMS. На пасылках кошт (вартасць) грузу НЕ ПАЗНАЧАЙЦЕ.

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ:

Жюры разгледзіць конкурсныя работы ў лютым 2027 года і вызначыць пераможцаў. Работы пераможцацў войдуць у экспазіцыю выніковай выставы і будуць прадстаўлены ў электроннай галерэі на сайце арганізатара і на сайце конкурса.

22-я МІЖНАРОДНАЯ ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ І ГРАФІКІ "НА СВАЁЙ ЗЯМЛІ" адкрыецца ў красавіку 2027 года.

КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:

(+375 17) 392 88 02, (+375 29) 667 57 80

This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. , www.children-art.org