АнонсыПапулярнае |
Выстава «На сваёй зямлі» прайшла ў Віцебску
– З упэўненасцю магу сказаць, што падобнай выставы ў нашым горадзе яшчэ не было. Столькі краін, рэгіёнаў і мастацкіх школ сабрана ў адной экспазіцыі! Гэта цудоўная магчымасць і для дзяцей і для педагогаў пазнаёміцца з дзіцячай творчасцю з розных куткоў свету, са шматстайнасцю мастацкіх тэхнік і прыёмаў. І для жыхароў горада экспазіцыя будзе цікавай, бо выставы дзіцячых работ не так ужо часта праходзяць у нашым горадзе. А для нас, арганізатараў праекта "На сваёй зямлі", выстава ў Віцебску – гэта яшчэ і добры прыклад супрацоўніцтва. Мы ўдзячныя калектыву дзіцячай мастацкай школы г.Віцебска за цудоўную выставу і за цёплы прыём на адкрыцці!
СПАДЗЯЕМСЯ, ШТО НАПЕРАДЗЕ НАС ЧАКАЕ ЯШЧЭ ШМАТ СУМЕСНЫХ ТВОРЧЫХ ПРАЕКТАЎ! |