Работы знаходзяцца ў галерэі Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва, дзе экспазіцыя будзе працаваць з 8 па 30 красавіка. Другая частка выставы адкрыецца 28 красавіка і будзе праходзіць ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”.
Старшыня журы Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі “На сваёй зямлі”, беларускі мастак Леанід Гоманаў прадставіў свае работы на персанальнай выставе “Пейзаж бяз межаў”, што адкрылася 3 сакавіка ў Гарадской мастацкай галерэе Л.Шчамялёва.
У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 100 педагогаў і кіраўнікоў мастацкіх школ і студый, выкладчыкаў вышэйшых мастацкіх навучальных установаў, а таксама прадстаўнікі часопіса і выдавецтва “Мастацкая школа” і эксперты ў галіне культуры і мастацкай адукацыі з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Аўстрыі, ЗША.
Экспазіцыю выставы склала больш за 150 вучэбных і выпускных работ з фондаў Слуцкай дзіцячай мастацкай школы, ў якой Гунэфа Мацюшэнкава ўжо больш за 25 год выкладае кампазіцыю.
У склад журы ўвайшло 14 прафесійных мастакоў і педагогаў з Беларусі, Расіі і Украіны. На працягу трох дзён, з 5 па 8 лютага, яны разгледзелі 12 247 работ, што прыйшлі на конкурс з 26 краін.