Адкрылася першая частка выніковай VI Міжнароднай выставы “На сваёй зямлі”

Работы знаходзяцца ў галерэі Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва, дзе экспазіцыя будзе працаваць з 8 па 30 красавіка. Другая частка выставы адкрыецца 28 красавіка і будзе праходзіць ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”.

 

Выніковая выстава створана з работ-пераможцаў VI Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі “На сваёй зямлі”, што былі ўзнагароджаны Дыпломамі I, II, III ступені і Дыпломамі ўдзельніка выставы. Гэта 432 творы з 17 краін, якія журы конкурса – прафесійныя мастакі і педагогі – вылучылі сярод 12 тысяч іншых работ як лепшыя ўзоры дзіцячай і моладзевай творчасці.

Урачыстае адкрыццё выставы і ўзнагароджанне пераможцаў конкурса з Беларусі адбудзецца 28 красавіка.