Умовы ўдзелу ў праекце для бібліятэк і музеяў

МЭТЫ:

  • Прыцягнуць увагу грамадства да падзеяў пачатку ХХ стагоддзя – Першай сусветнай вайне і крызісу еўрапейскай цывілізацыі.
  • Арганізаваць актыўнае абмеркаванне тэмы: «Першая сусветная вайна і мір сёння».
  • Прыцягнуць увагу шырокай публікі да сусветнай класічнай літаратуры і мастацтва.
  • Пазнаёміць публіку і выдавецтвы з таленавітымі мастакамі і іх успрыманнем эпохі Першай сусветнай вайны.

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ:

1/ Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца бібліятэкі, выставачныя залы, музеі, навучальныя установы і іншыя зацікаўленыя ўстановы.

2/ Зацікаўленыя арганізацыі накіроўваюць заяву Арганізацыі-каардынатару на адрас  This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. і становяцца Партнёрамі праекта. У заяве пазначыць назву арганізацыі, адрас, інфармацыйныя рэсурсы (сайты, старонкі і інш.), кантактную асобу, тэлефоны і электронны адрас для перапіскі і інфармацыйнай рассылкі.

3/ Партнёры распаўсюджваюць інфармацыю пра праект у рэгіёнах сярод усіх, каму гэта можа быць цікава, у тым ліку сярод мастакоў і мастацкіх навучальных установаў свайго рэгіёну з мэтай прыцягнуць іх да ўдзелу ў праекце.

4/ Партнёры рыхтуюць шэраг культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў па тэме і прадстаўляюць Арганізацыі-каардынатару інфармацыю пра гэта для размяшчэння на сайце праекта.

5/ Партнёры знаёмяцца з электроннай версіяй выставы – работамі мастакоў па матывах літаратурных твораў пра Першую сусветную вайну, абраных выставачнай камісіяй у выніковую экспазіцыю праекта, – і абіраюць да 50 работ для арганізацыі выставы.

6/ Партнёры арганізуюць выставу абраных работ (рэальную і/ці віртуальную) у кантэксце сваіх культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў (гл. п. 4) паводле апытання наведвальнікаў выставы вызначаюць 5 найбольш цікавых мастакоў.

ПРАДСТАЎЛЕННЕ ПРАЕКТА:

Ход праекта, інфармацыя пра падзеі ў гарадах і рэгіёнах, электронная выстава будуць шырока прадстаўлены ў інтэрнэце на сайтах Беларускага зялёнага крыжа www.greencross.by, Міжнароднага мастацкага праекта «На сваёй зямлі» www.children-art.org, на старонцы праекта www.facebook.com/Dialogue.of.Centuries, а таксама бібліятэк, музеяў і іншых партнёраў. У распрацоўцы знаходзіцца сайт праекта  www.time-chain.net, дзе будуць сабраныя ўсе матэрыялы.

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ ПРАЕКТА:

Першая выстава праекта адчыніцца 1 жніўня 2014 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.

Па выніках праекта будзе выданы мастацкі каталог выставачных работ. Каталог будзе распаўсюджаны сярод бібліятэк і музеяў Беларусі, Расіі, ншых краін СНД і Еўропы.

Напрацягу 2014-2017 гадоў экспазіцыя будзе прадстаўлена ва ўсіх (больш за 100) музеях і бібліятэках – партнёрах праекта (спіс выставаў з тэрмінамі і месцамі іх правядзення будзе размешчаны на вышэйузгаданых сайтах). У 2014 – 2016 гадах экспазіцыя будзе прадстаўлена на міжнародных кніжных кірмашах Беларусі, Расіі і іншых краін. Акрамя таго выстава будзе прадстаўлена ў СНД і іншых краінах праз прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва.

ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ПРАЕКТ:

Дапаможныя матэрыялы, навіны праекта, а таксама іншая карысная інфармацыя будуць знаходзіцца на сайтах грамадскай арганізацыі Беларускі зялёны крыж www.greencross.by, Міжнароднага мастацкага праекта «На сваёй зямлі» www.art-dialog.net, а таксама на старонцы праекта www.facebook.com/Dialogue.of.Centuries.

АРГАНІЗАЦЫЯ-КААРДЫНАТАР:

Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж»

КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:

Каардынатар праекта: Наталья Алексеевна СВЯТКІНА

This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.

(+375 17) 327 79 54
(+375 17) 76 56 441
(+375 29) 667 57 80

Па інфармацыйных пытаннях: Маркевіч Марыя

This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.

(+375 29) 667 57 19
(+375 29) 591 36 17

ІДЭІ І ПРАПАНОВЫ ВІТАЮЦЦА!