Адкрыты праект “Перазоў стагоддзяў: 1812 – 2012”


Грамадская арганізацыя “Беларускі зялёны крыж” у межах Міжнароднага мастацкага праекта “На сваёй зямлі” арганізуе Адкрыты гадавы праект “Перазоў стагоддзяў: 1812 – 2012”, прысвечаны 200-годдзю Рускай кампаніі Напалеона і падзеям 1812 года на беларускіх землях.


Роўна два стагоддзі мінула з тых часоў, як па нашай зямлі пранесліся віхуры падзей, што карэнным чынам перамянілі ход усёй еўрапейскай гісторыі. Чаму так адбылося? Праз якія выпрабаванні выпала прайсці нашым продкам і зямлі, на якой яны жылі? Якое дачыненне мы маем да гэтых падзей? Да развагаў над гэтымі пытаннямі нам падаецца вельмі важным прыцягнуць творчаю супольнасць і асабліва маладых мастакоў з тых краін, што наўпрост мелі дачыненне да гэтых масштабных гістарычных падзеяў.

У межах праекта пройдуць:

  • Творчыя майстэрні для маладых мастакоў і скульптараў, якія жадаюць зрабіць уласныя творчыя работы, прысвечаныя гэтай тэме. Падрабязней...
  • Двухтыднёвы Міжнародны летні фестываль творчай моладзі, падчас якога будуць праходзіць Міжнародны студэнцкі пленэр па знакавых мясцінах падзеяў 1812-га года і іншыя мастацкія, скульптурныя, тэатральныя творчыя праекты. Падрабязней...
  • Міжнародная выстава жывапісу, графікі і скульптуры, прысвечанай падзеям 1812 года на беларускіх землях, якая адкрыецца ўвосень 2012 года ў шэрагу галерэй Беларусі, а таксама за межамі краіны і прадставіць грамадскасці мастацкія вынікі праекта.

Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца мастакі і скульптары – вучні і студэнты мастацкіх навучальных установаў, маладыя выкладчыкі выяўленчага мастацтва з Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін.

Партнёры праекта:

Клуб-сядзіба "Бівак"
Грамадскае аб'яднанне "Бярэзіна 1812 год"
Барысаўская раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева

 

За дадатковай інфармацыяй аб праекце звяртайцеся па тэлефонах +375 29 667 57 80, +375 17 210 00 62 ці па электроннай пошце This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. .