Папулярнае |
Творчыя майстэрні для маладых мастакоў і скульптараў
У межах праекта прайшло сем творчых майстэрняў. Гэтыя сустрэчы праходзілі ў адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа, што размешчаны на вучастку старога Екацярыненскага тракта – сведкі падзей 1812-га года – у 35 км ад Мінска. Творчай групай скульптараў кіраваў Алесь ШАЦІЛА, скульптар, выкладчык Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Творчай групай мастакоў кіраваў Дзміцер ПУХОЎСКІ, выкладчык гарадской дзіцячай мастацкай школы г. Магілёва.
Некаторыя ўдзельнікі майстэрняў па рашэнні кіраўнікоў творчых груп удзельнічалі ў двухтыднёвым Міжнародным студэнцкім пленэры, прысвечаным падзеям 1812-га году, які праходзіў з 1 па 14 жніўня 2012 года ў адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа. |