|
Папулярнае
|
Журы VII Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі"
Работа журы VII Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі" праходзіла з 3 па 7 лютага 2012 г. у адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа. У склад журы увайшлі 11 прафесійных мастакаў, педагогаў і мастацтвазнаўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Грузіі.
Леанід ГОМАНАЎ, старшыня журы (г.Мінск, Беларусь) Сябра Беларускага саюза мастакоў, сябра-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтваў |
Вольга АБОРЫНА (г.Перм, Расія) Мастацтвазнаўца, ганаровы работнік агульнай адукацыі, загадчыца аддзела выяўленчага мастацтва Краёвага цэнтра мастацкай творчасці навучэнцаў "Расток", кіраўнік аддзялення выяўленчага мастацтва Краёвай вочна-завочнай школы культуры
|
|
Ягор БАТАЛЬЁНАК (г.Мінск, Беларусь) Сябра Беларускага саюза мастакоў
|
Мака БАЦІАШВІЛІ (г.Тбілісі, Грузія) Мастак, сябра журы дзіцячых і міжнародных мастацкіх конкурсаў http://maka.batiashvili.net |
Глеб ГОЛУБЕЎ (г.Уфа, Башкартастан, Расія) Сябра Саюза мастакоў Расіі, выкладчык школы малюнка і жывапісу "Художка", заслужаны работнік культуры Башкартастана |
Сяргей ГРЫЧАНОК (г.Харкаў, Украіна) Педагог-метадыст вышэйшай катэгорыі, загадчык метадычнага аб’яднання мастацкага профілю Харкаўскай спецыялізаванай школы №133 (Ліцэя мастацтваў) з паглыбленым вывучэннем асобных прадметаў |
Лідзія ІШКОВА (г.Валгаград, Расія) Сябра Саюза мастакоў Расіі, сябра Усерасійскай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў і мастацкіх крытыкаў, заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі, загадчыца кафедры мастацкіх дысцыплін факультэта дызайну Валгаградскага філіяла Маскоўскага гуманітарна-эканамічнага інстытута, прафесар кафедры графікі і дызайну Інстытута мастацкай адукацыі Валгаградскага дзяржаўнага сацыяльна-педагагічнага універсітэта, метадыст абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра |
Фаіна КЛЯЦОВА (г.Омск, Расія) Выдатнік народнай асветы Расійскай Федэрацыі, загадчыца метадычнага аддзялення мастацкай адукацыі Бюджэтнай установы культуры Омскай вобласці “Дзяржаўны цэнтр народнай творчасці” |
Юрый ХІЛЬКО (г.Мінск, Беларусь) Сябра Беларускага саюза мастакоў, дацэнт, загадчык кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў |
Валерый ЦІМАФЕЕЎ (г.Омск, Расія) Сябра Саюза мастакоў Расіі, дырэктар дзіцячай школы мастацтваў №1 (па выяўленчым мастацтве) г.Омска
|
Аляксандр ЦІШЫН (г.Масква, Расія) Фатограф, выкладчык сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №1188 з паглыбленым вывучэннем выяўленчага мастацтва |
|