Супрацоўнікі Акадэміі навук ацанілі малюнкі насякомых конкурса "На сваёй зямлі"
20 красавіка 2026

Узаемадзеянне ГА "Беларускі зялёны крыж" і НПЦ па біярэсурсах Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі ў межах сеткавага даследвання інвазіўных відаў стала асновай для таго, каб у Міжнародным конкурсе жывапісу і графікі "На сваёй зямлі" з'явілася тэма "Свет насякомых вакол нас".

Праект «На сваёй зямли» прэзентуе работы юных мастакоў, мульціплікатараў і фатографаў
08 красавіка 2026

Узнагароджванне пераможцаў конкурсаў "На сваёй зямлі" і адкрыццё выніковай выставы 21-га Міжнароднага конкурса жывапісу і графікі адбудзецца 25 красавіка 2026 года ў лагеры "Экалогія і здароўе" ГА "Беларускі зялёны крыж" (Смалявіцкі р-н, Мінская вобл.).

Мастацкія пазнавальныя выданні ГА БЗК былі прадстаўлены прафесіяналам у сферы турызма
27 сакавіка 2026

У рамках канферэнцыі "Развіццё міжнароднага турызму і гасціннасці ў Рэспубліцы Беларусь ва ўмовах глабальных і рэгіянальных трансфармацый", якая праходзіла 26 сакавіка 2026 г. на факультэце міжнародных адносінаў БДУ, даследчыкам і пркактыкам у сферы турызма, а таксама выкладчыкам, аспірантам і студэнтам былі прадстаўлены дапаможнік "Днепра-Сожскі заказнік" і наборы з серыі "Вясковымі шляхамі Беларусі".

Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў «Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі»
08 снежня 2025

Запрашаем мастакоў-педагогаў, мастацвтазнаўцаў, арганізатараў дзіцячых і моладзевых конкурсаз, выстаў, мастацкіх праектаў прыняць удзел у чарговай Міжнароднай канфеэенцыі мастакоў-педагогаў "Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі".

На сваёй зямлі: пераможцы конкурсаў атрымалі заслужаныя ўзнагароды
06 траўня 2025

Вясна - час, калі пераможцы конкурсаў Міжнароднага мастацкага праекта "На сваёй зямлі" пажынаюць плады сваёй творчай працы і атрымліваюць узнагароды, галоўная з якіх – работа ў экспазіцыі выніковай выставы мастацкага конкурсу "На сваёй зямлі". 25 красавіка 2025 г. у лагеры "Экалогія і здароўе" ГА "Беларускі зялёны крыж" сабралося больш за сотню гасцей – юныя мастакі, фатографы, мульціплікатары, іх родныя і сябры, – каб паглядзець выставу, пацешыцца прыродай і, канечне, атрымаць узнагароды з рук арганізатараў, членаў журы, сяброў і партнераў ГА БЗК.