АнонсыПапулярнае |
Праект «На сваёй зямли» прэзентуе работы юных мастакоў, мульціплікатараў і фатографаў
Юныя мастакі, мульціплікатары і фатографы, пераможцы трох конкурсаў, а таксама іх педагогі і бацькі па запрашэнні каманды праекта «На сваёй зямлі» змогуць пабываць там, дзе вопытныя педагогі-мастакі штогод разглядаюць і выбіраюць дзіцячыя малюнкі, мультфільмы і фатаграфіі з розных краін свету, і ў выніку нараджаецца выстава дзіцячай творчасці. У гэтым годзе ў экспазіцыю выставы войдуць больш за 400 работ, якія атрымалі Дыпломы I і II степеняў у намінацыях "Мой родзіч і яго любімая прафесія", "Свет насякомых вакол нас" і ў традыцыйнай вольнай тэме "На сваёй зямлі". Як звычайна, журы прыйшлося рабіць нялёгкі выбар з 6770 работ, якія былі дасланы з 24 краін свету. Работы прадстаўнікоў 20 краін можна будзе пабачыць на выставе: Аргенціна, Балгарыя, Беларусь, Інданэзія, Індыя, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Малдова, Паўночная Македонія, Польшча, Расія, Сербія, Славакія, Славенія, Таджыкістан, Таіланд, Тайвань, Турцыя, Узбекістан. У гэты дзень пераможцы конкурсаў жывапісу і графікі, мульціплікацыі і дыяфільмаў, фатаграфіі падчас урачыстай цырымоніі атрымаюць свае ўзнагароды з рук арганізатараў конкурсаў, членаў журы і партнераў грамадскай арганізацыі «Беларускі зялёны крыж». Дзеці і дарослыя таксама змогуць пазнаёміцца з цэнтрам, "павандраваць" па Беларусі, паспрабаваць сябе ў віктарыне па гісторыі мастацтваў, прыняць удзел у зборы гербарыя, даведацца пра травы і араматы, станцаваць пад музыку розных часоў і народаў, а таксама познаёміцца з насельнікамі міні-фермы (можна ўзяць з сабой пачастункі: капусту, моркву, семечкі). У цырымоніі прымуць удзел прадстаўнікі міністэрств Рэспублікі Беларусь, дыпламатычных місій, грамадскія дзеячы, мастакі, артысты, члены жюры. Пачатак рэгістрацыі ў 10:30. Урачыстае адкрыццё выставы ў 11:30 Пачатак цырымоніі ўзнагароджвання ў 12:00 Да ўдзелу ў цырымоніі ўзнагароджвання запрашаюцца Дыпламанты I, II і III ступеняў. Пакінуць заяўку можна да 20 красавіка 2026 г. Глядзець вынікі конкурсу жывапісу і графікі Глядзець вынікі конкурсу мультыплікацыі Глядзець вынікі конкурсу фатаграфіі Цырымонія ўзнагароджвання і выстава праводзяцца ГА "Беларускі зялёны крыж" пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міжнароднага Саюза педагогаў-мастакоў (Масква, Расія). Наведаць выставу арганізаваныя групы змогуць у буднія дні па папярэднім запісе. Уваход вольны. Дадатковая інфармацыя Юлія Жукоўская E-mail: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. Internet: children-art.org Работа на застаўцы: "Юная мастачка", Бульчык Валерыя, 10 гадоў, Беларусь, Дыплом II ступені 20-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі" (2025) |