АнонсыПапулярнае |
Мастацкія пазнавальныя выданні ГА БЗК былі прадстаўлены прафесіяналам у сферы турызма
У межах сумеснага выступлення спецыяліст ГА БЗК Людміла Скакун расказала гісторыю з'яўлення дапаможніка і набораў, прасачыла этапы іх стварэнне і звярнула ўвагу на іх асаблівасці. Зыходзячы з тэмы даклада "З алоўкам па Беларусі: знаёмства з прыроднымі і культурнымі аб'ектамі праз мастацкі вобраз" акцэнт быў зроблены на мастацкім складніку і патэнцыяле размалёвак як спосаба паглыбіцца і лепш зафіксіраваць уражанне ад месца. Адзін з кіраўнікоў Сямейнага клуба БЗК Анастасія Юнгіна больш падрабязна расказала пра апошні набор з серыі "Вясковымі шляхамі Беларусі" – "Слабодка", звярнуўшы ўвагу аўдторыі на ўнікальнасць рэльефа і асаблівасці яго фарміравання, якія падрабязна растлумачаны ў наборы і маюць высокі патэнцыял для арганізацыі навукова-папулярных вандровак. У рамках канферэнцыі таксама былі абмеркаваны выклікі, з якімі сутыкнулася турыстычная сфера Беларусі, асабліва ў пандэмійны перыяд, таксама выклікі бягучага часу і шляхі іх пераадолення, асаблівасці прыцягнення замежнага, у прыватнасці кітайскага, турыста ў Беларусь, важнасць высокага ўзроўню падрыхтоўкі экскурсаводаў, ролю інклюзіўнасці ў фарміраванні сучаснай канцэпцыі гасціннасці, необходнасць маркетынгава і культуралагічнага аналізу патрэбаў замежнага турыста для фарміравання прывабнай турыстычнай прапановы і павелічэння патока ўязднога турызму, прынцыпы работы турыстычных онлайн-платформ. Асобныя музеі – Музей гісторыі горада Мінска, Лошыцкая сядзіба, Мемарыяльны комплекс "Хатынь", Музей гісторыі Вялікай айчыннай вайны, Музей гісторыі Беларускай чыгункі – таксама прадставілі сябе і свае праграмы з пункту гледжання аб'ектаў цікавых для турыстаў і расказалі пра магчымасці наведвання. З усімі дакладамі можна будзе пазнаёміцца ў электронным зборніку матэрыялаў, якія будуць падрыхтаваны па выніках канферэнцыі. |