Завяршыла работу журы I Міжнароднага конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаў «На сваёй зямлі»
1 лютага ў адукацыйным цэнтры ГА "Беларускі зялёны крыж" журы глядзела работы, якія прыйшлі на конкурс. У склад журы ўваходзілі прафесійныя мастакі, педагогі, мультыплікатары, аніматары, рэжысёры, выдаўцы і журналісты з Беларусі і Расіі.
Нягледзячы на тое, што конкурс праводзіўся ўпершыню, ён выклікаў даволі жывы інтарэс. На конкурс было даслага 89 работ, з іх 73 мультфільма і 16 дыяфільмаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Бразіліі, Германіі і Латвіі.
Мультфільмы і дыяфільмы разглядаліся асобна. журы вызначыла дыпламантаў і лаўрэатаў як сярод мультфільмаў, так і сярод дыяфільмаў. Некаторыя работы былі ўдастоены асобай згадкі журы.
Работа журы завяршылася круглым сталом, падчас якога прысутныя паглядзелі мультфільмы, што сталі пераможцамі конкурсу, і абмеркавалі, як працэс стварэння мультфільмаў і дыяфільмаў можа садзейнічаць мастацкай адукацыі дзяцей. Падчас абмеркавання свой вопыт прадставіла мозырская студыя "Вулей". Выкладчык студыі Яўген Скаржынскі распавёў, як з'явілася ідэя займацца мультыплікацыяй, як арганізаваны працэс работы з дзецьмі ў студыі і паказаў некаторыя пробныя работы. У завяршэнне круглага стала журы конкурса жывапісу і графікі назвала мультфільмы, годныя быць адзначанымі па сваіх мастацкіх якасцях.
Глядзець фотарэпартаж
Вынікі 1-га Міжнароднага конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаў "На сваёй зямлі" будуць опублікаваныя на нашым сайце ў сакавіку 2016 года. Прапануем падпісацца на электронную рассылку праекта "На сваёй зямлі", каб атрымліваць своечасовыя паведамленні пра новую інфармацыю на сайце (для гэтага трэба даслаць запыт на адрас
This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
).
Паказ мультфільмаў і ўзнагароджванне пройдзе ў Мінску 14 красавіка 2016 года падчас адкрыцця выніковай выставы конкурса "На сваёй зямлі". Пераможцам конкурса, якія не змогуць прысутнічаць на адкрыцці выставы, ўзнагароды будуць дасланыя па пошце да 1 чэрвеня 2016 года.