АнонсыПапулярнае |
III Міжнародны форум педагогаў-мастакоў
Наш партнер - Саюз педагогаў-мастакоў - запрашае прыняць удзел у ІІІ Міжнародным форуме педагогаў-мастакоў, які адбудзецца з 28 сакавіка па 1 красавіка 2016 г. у Маскве.
Форум будзе праходзіць на пляцоўках лепшых школ мастацтваў г. Масквы. У рамках Форума будзе арганізавана Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Вобраз сучаснага свету ў дзіцячай мастацкай творчасці як фактар педагагічнай рэфлексіі", адбудуцца навучальныя семінары, майстар-класы і прэзентацыі педагагічнага вопыту, серыя выстаў і ўзнагароджванняў удзельнікаў конкурсаў Саюза педагогаў-мастакоў, а таксама СПЕЦПАКАЗ мультфільмаў пераможцаў I Міжнароднага конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаў "На сваёй зямлі". |