Фарміруецца праграма Міжнароднай канферэнцыі мастакоў-педагогаў
7-я Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў “Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі” пройдзе ў Мінску з 3 па 7 лютага 2016 г. Праграма як звычайна будзе складацца з трох блокаў і абяцае быць насычанай і цікавай.
Прадстаўляем вашай увазе некаторыя тэмы выступаў і майстар-класаў, якія можна будзе паслухаць і наведаць падчас канферэнцыі.
Выступы:
Нагібіна М.І. (Яраслаўль, Расія)
Кіраўнік “Узорнага дзіцячага калектыва” Школы анімацыі цэнтра анімацыйнай творчасці “Перспектыва”, мастацкі кіраўнік цэнтра “Перспектыва”
“З вопыта работы цэнтра анімацыйнай творчасці “Перспектыва” па арганізацыі кінадзейнасці дзяцей і моладзі”
Ішчук У.У. (Яраслаўль, Расія)
Дырэктар цэнтра анімацыйнай творчасці “Перспектыва”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, кампазітар
“Прынцыпы і метады арганізацыйнай работы ў рэгіянальнай дзіцяча-моладзевай грамадскай арганізацыі “Кінашкола “Яраслаўскае медзведзяня”
Майстар-класы:
Нагібіна М.І. (Яраслаўль, Расія)
Кіраўнік “Узорнага дзіцячага калектыва” Школы анімацыі цэнтра анімацыйнай творчасці “Перспектыва”, мастацкі кіраўнік цэнтра “Перспектыва”
Практычны занятак па тэме “Экспрэс-навучанне асновам анімацыі”
Ішчук У.У. (Яраслаўль, Расія)
Дырэктар цэнтра анімацыйнай творчасці “Перспектыва”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, кампазітар
“Аўтарская музыка ў кіно і анімацыі”
Астафьева М.К. (Масква, Расія)
Кіраўнік Каардынацыйнага цэнтра МТГА "Саюз педагогаў-мастакоў”
Аглядны выступ “Аматарскія анімацыйныя студыі Масквы”
Тупікава Г.А. (Масква, Расія)
Cпецыяліст ЦБМА, арганізатар конкурса мультымедыя “Масква і Масквічы”
“Вырашылі зрабіць мульцік! З чаго пачаць?”