Выстава "На сваёй зямлі" адкрылася ў Савеце Еўропы

2 мая ў Савеце Еўропы падчас 10-й сесіі па пытаннях культуры ў Стразбургу (Францыя) адкрылася выстава Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі". Прадстаўнікі 47 краін Еўропы пазнаёміліся з творчасцю лепшых мастацкіх школ СНД і Усходняй Еўропы.

Выставу адкрылі генеральны дырэктар Савета Еўропы спадарыня Баттані-Драгоні і дырэктар Беларускага зялёнага крыжа Уладзімір Шаўцоў, які распавёў пра ідэю і адметнасці праекта.

У экспазіцыі предстаўлена 100 работ з Арменіі, Балгарыі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Сербіі, Украіны і Эстоніі. Выстава будзе доўжыцца да 20 мая.

Актыўнымі наведвальнікамі выставы сталі таксама жыхары і навучэнцы школ Стразбурга.