АнонсыПапулярнае |
Завершыла работу журы VI Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі “На сваёй зямлі”
Работы разглядаліся ў васьмі ўзроставых групах. У кожнай групе журы вызначыла дыпламантаў I, II, III ступені, дыпламантаў выставы і дыпламантаў конкурсу. Таксама вялікая колькасць работ была адзначана падзякамі за ўдзел у конкурсе. Вынікі VI Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі “На сваёй зямлі” будуць апублікаваныя на нашым сайце пасля 1 сакавіка 2011 г. Выніковая выстава па традыцыі адкрыецца ў красавіку ў залах Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва і мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” у Мінску. У экспазіцыю войдуць усе работы, узнагароджаныя Дыпломамі I, II, III ступені і Дыпломамі ўдзельніка выставы. |