АнонсыПапулярнае |
Абраныя працы конкурсу «На сваёй зямлі» ўвойдуць у юбілейны каталог
Цягам снежня група беларускіх мастакоў, якія не бралі раней удзел у журы конкурсу «На сваёй зямлі», адбірала працы для каталога з фондаў Беларускага зялёнага крыжа. Мастакі зрабілі нялёгкі выбар, адабраўшы з лепшых прац конкурсу сапраўдныя шэдэўры дзіцячага мастацтва. Апроч каталога, юбілейная экспазіцыя конкурсу «На сваёй зямлі» будзе прэзентавана на 6-й Міжнароднай канферэнцыі мастакоў-педагогаў «Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі». |