Педагагічны семінар завершыць работу журы конкурсу “На сваёй зямлі”

У апошні дзень работы журы, 5 лютага, у адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа адбудзецца педагагічны семінар з удзелам прафесара Карлава універсітэта ў Празе і Пражскай Акадэміі фатаграфіі і кіно Веры РАЕСЕЛАВАЙ.

Семінар будзе прысвечаны традыцыям мастацкай адукацыі дзяцей і моладзі ў Чэхіі. Таксама ў гэты дзень адбудзецца круглы стол, дзе ўдзельнікі семінара будуць абмяркоўваць актуальныя пытанні, звязаныя з працай журы на міжнародных конкурсах.

 

ПАПЯРЭДНЯЯ ПРАГРАМА:

9.00 – 10.00

КРУГЛЫ СТОЛ:

  • Крытэры ацэнкі конкурснай работы: складанасць пытання.
  • Міжнародныя конкурсы. Сложившиеся уяўленні пра патрабаванні і перавагі журы розных міжнародных конкурсаў.

10.00 – 10.30

“Уражанні ад выставы работ вучняў дзіцячых школ мастацтваў Чэхіі “Вочы насцеж – 2014”
Сябра Саюза мастакоў Расіі, сябра Ўсерасійскай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў і мастацкіх крытыкаў, заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі, прафесар кафедры графікі і дызайну Інстытута мастацкай адукацыі Валгаградскага дзяржаўнага сацыяльна-педагагічнага універсітэта, метадыст абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра, дырэктар Дзіцячай мастацкай школы № 1 імя В.В.Фёдарава г.Валгаграда
Лідзія Леанідаўна ІШКОВА (Валгаград, Расія)

11.00 – 18.30

“Асновы мастацкага выхавання. Чэскі падыход”
Скульптар, прафесар Карлава універсітэта ў Празе і Пражскай Акадэміі фатаграфіі і кіно
Вера РАЕСЕЛАВА (Прага, Чэхія)

  • ЛЕКЦЫЯ: “Мастацкае самавыражэнне дзяцей рознага ўзросту. Крызіс і як з ім змагацца. Тыпалогія мастацкага самавыражэння”
  • ПРАКТЫЧНЫ ЗАНЯТАК: “Як абудзіць пачуцці дзяцей і як іх нефігуратыўна выразіць”

18.30 – 19.00

ПЫТАННІ І АДКАЗЫ

 

З пытаннямі звяртайцеся да каардынатара праекта Наталлі Аляксееўны СВЯТКІНАЙ па тэлефонах +375 29 667 57 80+375 17 210 00 62 альбо па электроннай пошце  This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. .