АнонсыПапулярнае |
Завершыўля летні пленэр праекта «Перазоў стагоддзяў: 1914 – 2014»
Удзельнікамі пленэру сталі 38 мастакоў з Мінска, Магілёва, Гомеля, Ашмян (Беларусь), Навасібірска, Тулы, Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці, Чалябінска, Валгаграда, Пензы (Расія), Кіева, Адэсы, Херсона (Украіна). Пленэр пачаўся з бласлаўлення святара: традыцыйнае набажэнства перад пачаткам усялякай справы адслужыў настаяцель Храма Святой Жываначальнай Троіцы з г. Барысава протаіерэй айцец Георгій Цюхлоў. У дзень пачатку вайны адбылася памінальная літыя пра ваяроў і ахвяраў Першай сусветнай. Для ўдзельнікаў пленэру былі арганізаваны лекцыі, экскурсіі, паездкі па месцах, дзе адбываліся ваенныя дзеянні падчас Першай сусветнай вайны, музычна-літаратурныя вечары, серыя майстар-класаў. Мастакі пазнаёміліся з падзеямі Першай сусветнай вайны на беларускіх землях і гістарычным кантэкстам: успамінамі пра тыя часы і падзеі, паэзіяй, музыкай, рамансамі, рэкруцкімі песьнямі. Каб перадаць непаўторнае хараство беларускай прыроды, звярнуліся да традыцыйнага для мастакоў сродку – эцюдаў. Бо менавіта эцюд дапамагае мастаку не толькі пабачыць і зразумець, але і адчуць натуру. Напрыканцы праграмы падчас выніковага прагляду ў кожнага з удзельнікаў выбіралі эцюды для будучых выставаў. Падрабязна пра пленэр Першая выстава эцюдаў адкрыецца падчас Міжнародных грамадска-навуковых чытанняў, што будуць праходзіць 17-18 кастрычніка 2013 года ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна. Падрабязна пра чытанні |