АнонсыПапулярнае |
У Омску адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «На сваёй зямлі»
Выстава адкрываецца штогод 1 чэрвеня ў Міжнародны дзень абароны дзяцей і прадстаўляе лепшыя работы па малюнку, жывапісу, графіцы навучэнцаў дзіцячых мастацкіх школ і мастацкіх аддзяленняў школ мастацтваў Омскай вобласці. У гэтым годзе па выніках конкурсу юныя мастакі з Омскай вобласці ўзнагароджаны 11-цю ступеневымі дыпломамі і медалямі, 31-м дыпломам удзельніка выставы, 36-цю дыпломамі конкурсу і 152-ма падзякамі. Дыпломы і медалі, а таксама падарункі – альбомы па мастацтве – юным мастакам уручала загадчыца метадычнага аддзела мастацкай адукацыі Дзяржаўнага цэнтра народнай творчасці Фаіна КЛЯЦОВА. ВІНШУЕМ АМІЧОЎ З ПАДВОЙНЫМ СВЯТАМ!
|