АнонсыПапулярнае |
Мінск – Уфа: новы маршрут на карце праекта «Арт – транзіт»
Экспазіцыю складаюць работы юных мастакоў з Беларусі (Віцебск, Мазыр), Індыі (Хайдарабад), Польшчы (Рыбнік), Расіі (Масква, Уфа, Омск, Борзя, Бірабіджан) і Сербіі (Субоціца). Пэўна, большасць удзельнікаў праекта «На сваёй зямлі» з гэтымі гарадамі ўжо даўно знаёмая – сваеасаблівая і непаўторная друкаваная графіка з гэтых мясцінаў кожны год упрыгожвае выніковую выставу конкурсу. З конкурсам цесна звязаны і сам праект «Арт – транзіт». Мэта праекта – пазнаёміць са шматстайнымі магчымасцямі ў тэхніках: лінагравюра, каляровая лінагравюра, гравюра на кардоне, афорт, сухая ігла – а таксама непасрэдна з сакрэтамі і методыкамі мастацкіх школ і навучальных установаў з розных гарадоў і краін. Так, напрыклад, у гэты раз на адкрыцці выставы мастацкая школа «Художка» г.Уфы прэзентавала буклет «Ат эскіза да эстампа», што распавядае пра паэтапнае выкананне работ у тэхніках «чорна-белая лінагравюра» і «каляровая гравюра на знішчэнне». З Уфы выстава накіруецца ў Омск. |