Выставу «Перазоў стагоддзяў: 1812 - 2012» гасцінна прыняла Тула

Наша выстава «Перазоў стагоддзяў: 1812 - 2012» адкрылася ў Туле 18 мая ў выставачнай зале музея «Ясная Поляна». У гэды цудоўны горад экспазіцыя патрапіла не выпадкова: у праекце бралі ўдзел навучэнцы аддзялення жывапісу і графікі Тульскага каледжа мастацтваў імя А.С.Даргамыжскага.

Глядзець фотарэпартаж з адкрыцця выставы

Тула – горад збройнікаў, самавараў, старажытнасцей… Дзіўная гісторыя, дзівосныя людзі. У ваенна-гістарычным і прыродным музее-запаведніку «Куликово поле» мы пазнаёміліся са старажытнай гісторыяй горада, а таксама з супрацоўнікамі музея. І нам для Барысаўскай раённай бібліятэкі імя І.Х.Каладзеева ў падарунак ад аўтара была перададзеная вялікая кніга «Тульское военное ополчение 1812-1814 гг. (документы и материалы)».

Завіталі мы і ў музей-сяддзібу «Ясная Поляна», бліжэй пазнаёміліся з гісторыяй жыцця Льва Талстога. Таксама наведалі Тульскую абласную ўніверсальную навуковую бібліятэку, сустрэліся з дырэктарам Ларысай КАРАЛЁВАЙ і супрацоўнікамі. Каардынатар праектаў Беларускага зялёнага крыжа Наталля СВЯТКІНА прэзентавала конкурс «На сваёй зямлі» і праект «Перазоў стагоддзяў», запрасіла да супрацоўніцтва. Нам правялі экскурсію па бібліятэцы, пазнаёмілі з архівам і музеем. Мы сустрэліся таксама з дырэктарам навуковай бібліятэкі пры Тульскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Л.М.Талстога Юліяй ІВАНОВАЙ, абмеркавалі магчымыя перспектывы супрацоўніцтва.

Незабыўнае ўражанне зрабіў Дзяржаўны мемарыяльны гісторыка-мастацкі іпрыродны музей-запаведнік В.Д.Паленава. Намеснік Наталія ГРАМОЛІНА гасцінна сустрэла нас і выказала гатоўнасць да супрацоўніцтва.

Выказваем шчырую падзяку аддзяленню  жывапісу Тульскага каледжа мастацтваў імя А.С.Даргамыжскага, асабліва выкладчыкам Яраславу КУРАЎСКАМУ і Міхаілу БЛЕЙХЕРУ, а таксама кіраўніку Тульскага абласнога прадстаўніцтва «Союзной общественной палаты» Аляксандру ШЫКАЛАВУ. Асобнае дзякуй супрацоўніку музея-сядзібы «Ясная Поляна», мастацтвазнаўцу Ірыне КАЎШАР, якая суправаджала нас напрацягу ўсёй паездкі, знаёміла з гісторыяй і культурай горада, тым самым адухаўляючы ягоны вобраз ў нашай свядомасці.

ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ, ТУЛА, ЗА ГАСЦІННАСЦЬ!