АнонсыПапулярнае |
Давайце пазнаёмімся: Народны клуб юных мастакоў пры Цэнтры дадатковай адукацыі «Ветразь»
Клуб юных мастакоў пры Цэнтры дадатковай адукацыі «Ветразь» Кастрычніцкага раёна г. Мінска заснаваны ў 1994 годзе вядомым беларускім мастаком Мікалаем Шулякоўскім, з 1996 года мае званне «Народны». З 1996 года і па сёння клубам кіруе Надзея РУБЧЭНЯ . Клуб пачынаўся са студыі аплікацыі, і зараз дэкаратыўны накірунак застаўся вельмі моцны. Дзеці займаюцца малюнкам, жывапісам, набіўным габеленам, аплікацыяй з тканіны, паперы, выцінанкай, роспісам па леўкасу і пап'е-машэ, бацікам. Кіраўнік – Надзея Ціханаўна – імкнецца быць у курсе навінак, удзельнічаць у розных конкурсах і семінарах, самі піша лірычныя пейзажы. Яна пастаянны ўдзельнік Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі», не прапускае нашы семінары, канферэнцыі, выставы. Студыя знаходзіцца ў спальным раёне Мінска, у трохпакаёвай кватэры жылога дома – былым «піянерскім пакоі». Памяшканне невялікае, але дзецям тут утульна. Да Надзеі Ціханаўны забягаюць на гарбату былыя выпускнікі, прыводзяць ужо сваіх дзяцей. Клубам ганарацца, спіс узнагарод і дасягненняў багаты, ёсць у ім і ўзнагароды конкурсу «На сваёй зямлі».
|