Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў

8-я Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў «Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі» пройдзе з 2 па 4 лютага 2017 года. Праграма як звычайна будзе складацца з 3 блокаў і абяцае быць насычанай і цікавай.

У адрозненне ад папярэдніх гадоў канферэнцыя будзе праходзіць толькі 2 дні на базе адукацыйнага цэнтра ГА "Беларускі зялёны крыж".

У праграме канферэнцыи:

  • аналіз работ конкурсаў "На сваёй зямлі";
  • агляды і прэзентацыі работы дзіцячых мастацкіх розных краін;
  • абмеркаванне спецыфічных пытанняў мастацкай адукацыі;
  • абмен вопытам у галіне развіцця дзіцячай мультыплікацыі;
  • выставы мастацкіх школ і мастакоў-педагогаў.

Глядзець папярэднюю праграму канферэнцыі

Запрашаем да ўдзелу педагогаў і выкладчыкаў выяўленчага мастацтва, кіраўнікоў мастацкіх навучальных устаноў, мастацтвазнаўцаў, выдаўцоў, а таксама ўсіх зацікаўленых.

Запоўніць заяўку на удзел у канферэнцыі

Час правядзення: 2-3 лютага 2017 г.

Месца правядзення: адукацыйны цэнтр ГА "Беларускі зялёны крыж" (глядзець карту)

Як дабрацца з Мінску:

Электрычка да ст. Зарэчнае Глядзець расклад

ад ст.м. Усход маршруткай Мінск-Смалявічы да ст. Зарэчнае (канечны) Глядзець расклад маршрутак
далей ад ст. Зарэчнае маршруткай да Жодзіна. Выходзіць на павароце налева пасля в. Рабы Слуп і могілак. Глядзець расклад маршрутак

У першы дзень канферэнцыі на ст. Зарэчнае (каля крамы "Еўраопт") удзельнікаў будзе сустракаць транспарт арганізацыі:

1 рэйс - 9.15

2 рэйс - 9.45

Рэкамендаваны транспарт з Мінска:

электрычка ад ст. "Інстытут культуры" адпраўленне - 7.37, прыбыццё - 8.46

электрычка ад ст. "Мінск-Усходні" (ст. м. Пралетарская) адпраўленне - 8.43, прыбыццё - 9.44

маршрутка ад ст.м. "Усход" адпраўленне - 8.34 и 9.06 (маршруткі ходзяць кожныя 10 хв., тут пазначаны найбольш зручныя)

Пражыванне падчас канферэнцыі - гасцініцы г. Жодзіна. Пражыванне за кошт камандыруючага боку (арыентыровачны кошт - 15 BYN/ноч, 500 RUB/ноч, 7 €/night)

Пераезды падчас канферэнцыі транспартам ГА БЗК

Дадатковая інфармацыя:

+375 29 667 57 80 (Наталля Аляксееўна)

+375 29 989 98 18 (Ларыса)