25-я Міжнародная моладзевая выстава «Нова Загора 2023» (Балгарыя)

Асацыяцыя «Нова Загора» і мастацкая студыя «Дуга» запрашаюць да ўдзелу ў 25-й Міжнароднай моладзевай выставе выяўленчага мастацтва «Нова Загора 2023». Выстава праходзіць штогод у горадзе Нова Загора (Балгарыя) і лічыцца мастацкім цэнтрам, дзе мастакі з розных краін прадстаўляюць свае работы.

Тэрмін падачы работ да 31 студзеня 2023 г.

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ:

  • Маладыя мастакі павінны быць ва ўзросце ад 4 да 20 гадоў;
  • Тэхніка работы загадзя не вызнчана, мастакі могуць выбіраць яе самі: розныя матэрыялы, калаж, фатаграфія альбо кампьютарны малюнак;
  • Максімальны памер кожнай работы не павінен перавышаць 50-70 см;
  • На адваротным баку малюнка павінна быць пазначана наступная інфармацыя: імя мастака, узрост, пол, імя выкладчыка і адрас. Работы неабходна падпісаць як на роднай, так і на англійскай мове;
  • Кожная школа і мастацкая студыя могуць адпраўляць для ўдзелу не больш за 15 работ;
  • Тэматыка работы вызначаецца самастойна;
  • Творчыя работы павінны быць дасланы ў перыяд з 1 лістапада 2023 года па 31 студзеня 2023 года;
  • Работы, аўтарства якіх належыць больш чым аднаму чалавеку, да ўдзелу ў выставе не дапускаюцца;
  • На пасылцы кошт груза не ўказываецца.

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ:

Журы па адбору карцін пачне работу напачатку сакавіка 20232 года. Работы, якія дайшлі пасля 31 студзеня 2023 года, будуць ацэнвацца журы будучай выставы 2024 г.

Лепшыя індывідуальныя работы, таксама як і цэлая калекцыя работ, будуць узнагароджвацца прызамі. Таксама будзе выдадзены каталог з работамі. Усе творчыя работы застануцца ў Балгарыі, бо арганізатары пакідаюць за сабой права на публікацыю работ як у друкаваных, так і ў электронных СМІ.

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 1 чэрвеня 2023 года у мастацкай галерэі РУСІ КАРАБІБЕРАЎ у горадзе Нова Загора.

АДРАС:

25th International Youth Exhibition Nova Zagora 2023
Ivan Stoyanov
00359 887 864 079
Ploshtad Svoboda 5, P.O. Box 61,
8900 Nova Zagora
Bulgaria

КАНТАКТЫ:

E-mail: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
Phone: +359 88 78 64 079

Інфармацыя пра конкурс на англійскай мове

Інфармацыя пра конкурс на балгарскай мове