АнонсыПапулярнае |
У Кіеве адбылася прэзентацыя конкурса "На сваёй зямлі"
У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка, глава прэзідэнцкага фонду "Україна" Леанід Кучма, прадстаўнікі культуры і мастацтва, педагогі і навучэнцы мастацкіх школ Украіны. Адкрываючы выставу, Леанід Кучма выказаў словы асаблівай падзякі беларускім арганізатарам за аснаванне выдатнага конкурсу, які аб’яднаў у адную дружную сям’ю творчасць юных талантаў з розных краін. "З гэтых дзяцей выйдуць многія таленавітыя людзі, якія праславяць нашы краіны на ўвесь свет", – адзначыў экс-прэзідэнт Украіны. Арганізатары конкурсу падаравалі фонду Леаніда Кучмы і Амбасадзе Беларусі ва Ўкраіне альбом-каталог конкурса. Медалямі і дыпломамі на адкрыцці выставы былі ўзнагароджаны пераможцы VI Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі з украінскіх гарадоў Керч, Нежын, Адэса, Чарнігаў, Шостка. |