Увага! Конкурс жывапісу і графікі “На сваёй зямлі” зноў прымае работы!

Свежасць, яркія фарбы, новыя і незвычайныя кветкі, каляровы настрой – усё гэта дорыць вясна. Нам гэтым годам вясна зрабіла сапраўды дзіўны падарунак – гліцынія і магнолія зацвілі ў нашым садзе. І захапіўшыся такім дзівам, як не натхніцца на стварэнне нечага свайго, такога ж яскравага і цудоўнага! Традыцыйна ўвесну ўжо ў 11 раз аб’яўляецца Міжнародны кункурс жівапісу і графікі “На сваёй зямлі”.

Як і ў папярэднія гады, работы могуць быць на вольную тэму – “На сваёй зямлі”. Акрамя таго, прапануецца некалькі тэм на выбар:

100 гадоў таму. Жыццё – рака, а гісторыя  - вялізны акіян, куды сцякаюцца падзеі жыцця людзей, гарадоў і цэлых краін. Зазірніце ў гэты акіян, і вы пабачыце там буры і шцілі, нягоды і радасці, жахі і цуды, а таксама цені людзей, сярод якіх, магчыма, ёсць і ваш продак. І як бы ні было часам страшна туды зазіраць, гэта неабходна рабіць, бо як вада жывіць зямлю, так і акіян гісторыі жывіць наша жыццё і будучыню. 100 гадоў – гэта невялікая кропля ў акіяне гісторыі, але яна шмат у чым вызначае сённяшні дзень. Давайце больш пільна ўгледземся ў гэтую кроплю і паспрабуем убачыць падзеі і людзей таго часу на нашай зямлі.

Песні роднага края. Песні суправаджаюць нас усё жыццё. Мы іх слухаем на канчэртах, па радые, ў дарозе, у сямьі. І, канешне, у кожнага ёсць песня, якая вельмі падабаецца. Калі чуеш такую песню, то ловіш настрой, бачыш нейкі вобраз, і часам рука сама цягнецца, каб замаляваць яго.

Тыя, хто побач. У кожнага з нас ёсць тыя, пра каго клапоцімся мы, і тыя, хто клапоціцца пра нас. Іх вобразы схаваны ў нашай душы, але часам так хочацца паказаць іх усяму свету.

“Мы паедзем, паімчымся”. Вандроўка – гэта цэлае маленькае жыццё: спачатку планы, фантазіі, чаканні, потым дарога, новыя месцы, уражанні і занёмствы, а па вяртанні – успаміны, якія застаюцца не толькі ў памяці. Падзяліцеся сваімі ўспамінамі!

Са зменай фарбаў год праходзіць… Кожная пара года па-свойму прыгожая  і незвычайная, прырода мяняе фарбы і настрой. А як бачыце гэта вы?

Пазнаёміцца з умовамі конкурса

Навінкай гэтага года з’яўляецца 1-ы Міжнародны конкурс мультыплікаці і дыяфільмаў, які дае магчымасць юным мастакам паспрабаваць свае сілы яшчэ і ў анімацыі. Тэма 1-га конкурса вольная.

Пазнаёміцца з умовамі конкурса