Завершыла работу журы 10-га Міжнароднага конкурсу «На сваёй зямлі»

Конкурсныя работы разглядалі 13 прафесійных мастакоў, педагогаў і мастацтвазнаўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны. Журы працавала з 1 па 4 лютага ў адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа.

Сёлета на конкурс прыйшло 13 247 работ з 34 краін: Азербайджана, Аргентыны, Арменіі, Балгарыі, Бангладэша, Беларусі,Босніі і Герцагавіны, Венгрыі, Грузіі, Індыі, Ірана, Іспаніі,  Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Латвіі, Літвы,Мазамбіка, Малдовы, Марока, Партугаліі, Польшчы, Расіі, Румыніі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Таджыкістана, Турцыі, Узбекістана, Украіны, Чэхіі, Шры-Ланкі і Эстоніі.

Жывапіс і графіка разглядаліся асобна ў 7 узроставых групах. У кожнай групе былі вызначыны дыпламанты I, II, III ступені, дыпламанты выставы і дыпламанты конкурсу. Шмат работ было адзначана падзякамі за ўдзел у конкурсе.

Па Сканчанню працы журы 5 лютага адбыўся педагагічны семінар на чале з прафесарам Карлава універсітэта ў Празе і Пражзкай Акадэміі фатаграфіі і кіно Верай РАЕСЕЛАВАЙ, на якім абмяркоўваліся такія пытанні, як:

- Творчае мастацкае мысленне

- Структура ўрока: матываванне, дадатковая каштоўнасць, тэхніка, Роля матэрыялаў на ўроках мастацтва

- Чэскі погляд на конкурсы дзіцячага выяўленчага мастацтва, Мост паміж мастацкай праяўленнем дзяцей і падлеткаў

Сустрэча з рэчаіснасцю, Пазнанне мастацкіх правілаў Мастацтвазнаўства, Развіццё мастацкага твору, тыпы вучняў паводле іх мастацкага выражэння, Асноўныя тэматычныя цыклы і тыпы мастацкага твору.

Падрабязней пра тэмы семінара…

Глядзець фотарэпартаж пра працу журы...

Вынікі 10-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» будуць абвешчаны на нашам сайце цягам сакавіка 2015 года. Прапануем вам далучыцца да электроннай рассылкі праекта «На сваёй зямлі», каб атрымліць сваечасовыя паведамленні пра новую інфармацыю на сайце (для гэтага трэба даслаць запрос на адрас This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. ).

Адкрыццё выніковай выставы і ўзнагароджанне пераможцаў пройдзе 15 красавіка 2015 года ў Мінску. Пераможцам конкурсу, якія не здолеюць прысутнічаць на адкрыцці выставы, узнагароды будуць высланы па пошце не пазней за 1 чэрвеня 2015 года.