Урокі для нашага часу: адбыліся 2-я чытанні праекта “Перазоў стагоддзяў”

Чытанні, што праходзілі 14-15 кастрычніка ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна, сабралі каля 100 удзельнікаў, сярод якіх былі краязнаўцы, экскурсаводы, прадстаўнікі бібліятэк, музееў і навучальных устаноў, студэнты і іншыя зацікаўленыя ў даследванні тэмы людзі.

Першая сусветная вайна была разгледжана з самых розных ракусаў: з дакладамі выступілі вядомыя гісторыкі, літаратуразнаўцы і мастацтвазнаўцы, а таксама прадстаўнікі музееў і бібліятэк з Мінска, Гродна, Магілёва, Пінска (Беларусь), Масквы, Санкт-Пецярбурга, Екацерынбурга, Тамбова, Чалябінска, Яраслаўля (Расія). Праграма чытанняў закранула як агульныя пытанні геапалітычнага, ваенна-гістарычнага, сацыяльна-бытавога і культурнага планаў, так і асобныя тэмы, непасрэдна звязаныя з тэрыторыяй Беларусі.

Глядзець праграму

Сярод выступаў мэтраў прагучалі даклады пераможцаў конкурсу эсэ “Першая сусветная. Гарады і людзі”, што праходзіў у межах праекта “Перазоў стагоддзяў”. Вынікі конкурсу былі падведзены ў верасні гэтага году; аўтары работ – людзі самага рознага ўзросту і роду дзейнасці, у большасці сваёй школьнікі і студэнты, апантаныя гісторыяй сваёй сям’і і сваёй зямлі.

У межах чытанняў, 15 кастрычніка, адбылася прэзентацыя рамана Барыса Цімафеева “Чаша скорбная” (1917 г.). Ідэя выдання кнігі нарадзілася ўвосень 2013 года па выніках 1-х Міжнародных грамадска-навуковых чытанняў “Перазоў стагоддзяў”, і была рэалізавана прафесарам Анатоліем ІВАНОВЫМ (Тамбоў, Расія) і выдаўцом Марынай ВОЛКАВАЙ (Чалябінск, Расія).

Да чытанняў былі прымекаваны дзве экспазіцыі, прысвечаныя Вялікай вайне. Першай з іх аб’яднала графічныя творы, выкананыя мастакамі-удзельнікамі праекта “Перазоў стагоддзяў” па матывах прысвечанай вайне літаратурнай класікі – паэзіі Г.Ахматавай, М.Багдановіча, А.Блока, М.Валошына, М.Гумілёва, В.Мандэльштама, У.Маякоўскага, М.Цвятаевай, прозы А.Барбюса, Э.М.Рэмарка, Ф.Сцепуна, А.Талстога, М.Шолахава. Другая выстава пад назвай “Архіў сведкі вайны”, прадстаўленая  Мінскім цэнтрам фатаграфіі, прадэманстравала здымкі і дакументы часоў Першай сусветнай.

У заключны дзень удзельнікі чытанняў наведалі памятныя мясціны Мінска, звязаныя з падзеямі Першай сусветнай вайны.

Глядзець фотарэпартаж