АнонсыПапулярнае |
Выстава "Графіка" з фондаў конкурсу "На сваёй зямлі" прайшла ў Віцебску
На гэты раз выставу наведалі больш за 1000 гледачоў. Сярод іх былі не толькі навучэнцы віцебскіх мастацкіх школ і студый – цікавасць да экспазіцыі выказалі шматлікія педагогі Віцебскай вобласці, а таксама навучэнцы сярэдніх спецыяльных устаноў. У чэрвені выставу наведалі ўдзельнікі Міжнароднага дзіцячага і моладзевага пленэру "Віцебск – горад Марка Шагала" з Масквы и Маскоўскай вобласці. Яны таксама з вялікай цікавасцю пазнаёміліся з экспазіцыяй. Арганізатары конкурсу выказваюць шчырую ўдзячнасць педагогам і кіраўнікам Дзіцячай мастацкай школы г. Віцебска за цудоўную выставу і шматгадовае плённае супрацоўніцтва! СПАДЗЯЕМСЯ, ШТО НАПЕРАДЗЕ НАС ЧАКАЕ ЯШЧЭ ШМАТ СУМЕСНЫХ ТВОРЧЫХ ПРАЕКТАЎ! |