Пачаўся прыём работ на 10-ы Міжнародны конкурс “На сваёй зямлі”

Шаноўныя ўдзельнікі конкурсу! У гэтым годзе ў нас невялічкае свята – акурат 10 год нашага з Вамі сяброўства і творчага супрацоўніцтва. Мы вельмі радыя, што ўвесь гэты час Вы застаецеся з намі і падтрымліваеце конкурс сваймі цудоўнымі работамі, свежымі думкамі і добрымі словамі! Мы зноў чакаем сустрэчы з Вамі і нагадваем пра некаторыя арганізацыйныя моманты.

Прыём работ будзе доўжыцца з 1 кастрычніка да 31 снежня 2014 года.
Нагадваем, што ўмовы конкурсу папоўніліся новай тэмай – “Слова пра паход Ігараў”.

Глядзець умовы конкурсу

Таксама прапануем далучыцца да нас у сацыяльнай сетцы facebook, дзе старонцы праекта будуць публікавацца спасылкі на метадычныя і проста цікавыя матэрыялы па тэмах Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі":

Проект "На своей земле": в помощь педагогу-художнику

Звяртаем Вашую ўвагу, што работы на конкурс варта дысылаць звычайнай поштай ці экспрэс-службай EMS і НЕ ПАЗНАЧАЦЬ на пасылках кошт (каштоўнасць) грузу, бо мы не робім мытнае афармленне, і такія працы не патрапяць на конкурс.

НАШ ПАШТОВЫ АДРАС:

Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж», 
Конкурс«На сваёй зямлі», 
222 201, г. Смалявічы, 
Рэспубліка Беларусь.

(указаны адрас – поўны; работы забіраюцца арганізатарамі непасрэдна з паштовага аддзялення)

Вынікі конкурсу будуць падведзеныя ў лютым 2015 года міжнародным журы, у склад якога ўвойдуць мастакі і педагогі з Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін. Работы пераможцаў конкурсу ўвойдуць у экспазіцыю выніковай выставы, што адкрыецца ў Мінску ў красавіку 2015 года, а таксама будзе прадстаўленая на сайтах конкурсу і нашай арганізацыі.

Каб своечасова атрымліваць інфармацыю пра ўсе падзеі конкурсу, Вы можаце падпісацца на электронную рассылку праекта “На сваёй зямлі” (для гэтага трэба даслаць запыт на адрас This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. з пазначанымі імём і прозвішчам адрасата, а таксама назвай навучальнай установы, калі адрасат з’яўляецца мастаком-педагогам).

ЧАКАЕМ ВАШЫХ РАБОТ І СПАДЗЯЕМСЯ,
ШТО 10-Ы МІЖНАРОДНЫ КОНКУРС ЖЫВАПІСУ І ГРАФІКІ “НА СВАЁЙ ЗЯМЛІ”
ЗНОЎ ПЕРАКАНАЕ НАС У ТЫМ, ЯК ШМАТ МЫ МОЖАМ ЗРАБІЦЬ РАЗАМ!