АнонсыПапулярнае |
Падведзены вынікі конкурсу эсэ «Першая сусветная. Гарады і людзі»
Аўтарамі работ сталі людзі самага рознага ўзросту і роду дзейнасці, захопленыя тэмай Першай сусветнай вайны, а таксама гісторыяй сваёй сям'і і сваёй зямлі ў той складаны час. Дзве тэмы, над якімі працавалі ўдзельнікі конкурсу, – «Сямейная лінія» і «Жывая гісторыя». Першая з іх прапаноўвала аўтарам звярнуцца да пачатку ХХ стагоддзя і паспрабаваць прасачыць лёс сваіх продкаў на драматычным ландшафце эпохі Першай сусветнай вайны. Другая, больш шырокая, заклікала да пошуку вакол сябе жывых ніцей, што яднаюць з мінулым – гісторыяй мясцінаў і рэчаў, лёсаў блізкіх і зусім незнаёмых людзей, што нясуць у сабе дух і абаянне эпохі. Міжнароднае журы конкурсу, разглядаючы работы, ацэньвала адпаведнасць эсэ ідэі конкурсу, звяртала ўвагу на індывідуальнасць і глыбіню асэнсавання тэмы, арыгінальнасць падыходу, сюжэта і выкладання. У склад журы ўвайшлі:
Па рашэнні журы пераможцамі конкурсу сталі 15 эсэ. Іх аўтары будуць узнагароджаныя Дыпломамі, а астатнія атрымаюць Падзякі за ўдзел у конкурсе. Тэксты пераможцаў будуць апублікаваныя на сайце грамадскай арганізацыі «Беларускі зялёны крыж» www.greencross.by, сайце Міжнароднага мастацкага праекта «На сваёй зямлі» www.art-dialog.net і на старонцы праекта «Перазоў стагоддзяў» www.facebook.com/Dialogue.of.Centuries. Таксама аўтары работ запрошаны выступіць з дакладам на 2-я Міжнародныя грамадска-навуковыя чытанні «Перазоў стагоддзяў: Першая сусветная вайна і мір сёння», што пройдуць з 14 па 16 кастрычніка 2014 года ў Мінску. Шчыра спадзяемся, што незалежна ад вынікаў кожны з удзельнікаў конкурсу сустрэў на сваім даследчым шляху неверагодныя адкрыцці і здолеў адчуць, наколькі цесныя ў гісторыя сувязі мінулага і сучаснага, наколькі моцныя ў нашым жыцці адгалоскі такіх далёкіх, і ўсё ж такіх блізкіх падзей. ДЗЯКУЕМ УСІМ, ХТО АДГУКНУЎСЯ НА ТЭМУ КОНКУРСУ, |