Праект "На сваёй зямлі" дадае ва ўмовы конкурсу тэму "Слова пра паход Ігараў"

Зусім яшчэ нядаўні спакойны наш час раптам зрабіўся бурным і жахлівым. Калі глеба сыходзіць з-пад ног, нецярпімасць перамагае дабрыню, амбітныя міражы засцілаюць розум, міжволі паўстае жаданне звярнуцца да мінулага, дзе ўсё гэта ўжо было. Ці дорага каштавала гэткае шаленства нашай зямлі і нашым далёкім продкам, каб нам паўтараць яго зноў?.. Давайце разам з сённяшняга дня зазірнем ў нашую агульную гісторыю, адкрыем шчыра палітыя крывёю шматпакутныя старонкі мінулага, каб здабыць адвечныя ўрокі жыцця на зямлі.