АнонсыПапулярнае |
Выстава графікі “Перазоў стагоддзяў” адкрылася ў Мінску
Аўтары работ – людзі розных узростаў і прафесійнага досведу: ад студэнтаў мастацкіх вучэльняў і ВНУ да заслужаных мастакоў і выкладчыкаў выяўленчага мастацтва. Усіх іх аб’яднала жывая зацікаўленнасць гісторыяй пачатку XX-га стагоддзя і жаданне асэнсаваць падзеі Першай сусветнай вайны – гістарычнай вяхі, што драматычна змяніла ўвесь далейшы лёс сучаснай цывілізацыі. Работы ілюструюць творы, што сталі літаратурнай класікай – паэзію Г.Ахматавай, А.Блока, М.Валошына, М.Гумілёва, В.Мандэльштама, У.Маякоўскага, М.Цвятаевай, прозу А.Барбюса, Э.М.Рэмарка, Ф.Сцепуна, А.Талстога, М.Шолахава. Зварот удзельнікаў праекта да літаратуры не выпадковы: на думку арганізатараў, нішто апроч мастацтва не здольнае так яскрава передать дух часу, яго спадзевы і адчай, памылкі і знаходкі, вобразы людзей, і самое жыццё. Выстава будзе доўжыцца да 28 жніўня. Таксама работы будуць экспанавацца 14-15 кастрычніка падчас 2-х Міжнародных грамадска-навуковых чытанняў “Перазоў стагоддзяў: Першая сусветная вайна і мір сёння” ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна. |